Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў

Printer-friendly version

1.

Тарыфы прымяняюцца пры вызначэнні платы за паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм ), якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў).

2.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены з падаткам на даданую вартасць.

3.

Па ўсіх тарыфных планах абаненцкая плата за порт дадаткова не бярэцца. 

4.

Хуткасць доступу ў сетку Інтэрнэт па тарыфных планах з улікам трафіку (пункты 2 і 3) вызначаецца дзеючым Парадкам аказання паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт (byfly тм).

5.

Пры прадастаўленні абаненту доступу ў Інтэрнэт з улікам перадаплачанага трафіку (пункт 2) нявыкарыстаны аб'ём аплачанага трафіку, уключаны ў тарыфны план, на наступны разліковы перыяд не пераносіцца.

6.

Па тарыфным плане з улікам перадаплачанага трафіку "Камфорт экспрэс" (падпункт 2.1) у выпадку перавышэння аб'ёму аплачанага трафіку, уключанага ў тарыфны план, аплачваецца ўвесь трафік перавышэння зыходзячы з аб'ёму перавышэння ў адпаведнасці з падпунктамі 2.2.1 - 2.2.3. Тарыфікацыя па падпунктах 2.2.1-2.2.3 адбываецца па меры спажывання трафіку. Пры дасягненні перавышэння трафіку, пры якім цана за 1 Мбайт трафіку зніжаецца, пераразлік кошту ўжо спажытага трафіку не робіцца.

7.

Па тарыфных планах "Сацыяльны анлім 3", "Сацыяльны анлім 8",  "Сацыяльны анлім 10", "Сацыяльны анлім 25" (падпункты 1.5, 4.1, 4,2) доступ у сетку Інтэрнэт даецца інвалідам ўсіх груп; сем'ям, якія маюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў; шматдзетным сем'ям; дзіцячым дамам сямейнага тыпу; воінам-інтэрнацыяналістам; ветэранам ВАВ; сем'ям асоб, якія загінулі (памерлі) пры выкананні воінскіх (службовых) абавязкаў пры прад'яўленні адпаведных  дакументаў, якія тое сведчаць.

8.

Доступ у сетку Інтэрнэт для абанентаў бесправаднога фіксаванага абаненцкага доступу (WLL) прадастаўляецца па тарыфных планах з улікам перадаплачанага трафіку ў адпаведнасці з пунктам 2.

9.

Плата па тарыфе, устаноўленым пунктам 6 спаганяецца: пры аднаўленні доступу да паслуг пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм) на працоўным месцы абанента; пры адначасовым аднаўленні доступу да паслуг byflyтм і ZALAтм, пры гэтым дадатковая плата за аднаўленне доступу да паслуг ZALAтм не спаганяецца; пры настройцы сеткі Wi-Fi дзеючым абанентам byflyтм. Пры настройцы сеткі Wi-Fi адначасова з першасным падключэннем да паслуг Інтэрнэт аплата не спаганяецца.

10.

Доступ у сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi прадастаўляецца па тарыфным плане з улікам перадаплачанага трафіку "Камфорт экспрэс" (падпункт 2.1).

11.

Доступ у сетку Інтэрнэт па тарыфных планах кругласутачнага доступу "Дамасед ультра" (падпункт 1.4), высакахуткаснага нелімітаванага доступу ў сетку Інтэрнэт (пункт 4) і па пакету паслуг кругласутачнага доступу «Дамасед Прэміум» (падпункт 5.1) даецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

12.

Пры прадастаўленні паслугі «Фільтравацыя трафіку: «Бацькоўскі кантроль» плата бярэцца за кожныя поўныя або няпоўныя суткі ў адпаведнасцi з падпунктамi 8.1, 8.2 незалежна ад колькасці заказаў паслугі на працягу сутак.

Скарочаны спіс катэгорый фільтрацыі не ўключае сайты знаёмстваў, сацыяльныя сеткі і чаты.

 

Паслуга «Фільтрацыя трафіку:«Бацькоўскі кантроль» прадастаўляецца абанентам пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт  (byflyтм) і абанентам пакетаў паслуг, якія ўключаюць у сябе паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт.

13.

Па тарыфах на паслугу "Турбакнопка", устаноўленых пунктам 9 дадатка 12, паслуга прадастаўляецца абанентам, падключаным па тэхналогіі GPON і якія маюць падключэнне да паслуг пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт па тарыфных планах "Рэкорд 10", "Рэкорд 25", "Рэкорд 50 new","Сацыяльны анлім 10", " Сацыяльны анлім 25 ".

14.

Плата за аднаўленне доступу да паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (незалежна ад месца яго аднаўлення), у выпадках замены раней выдадзенага канцавога абсталявання па ініцыятыве Аператара або пры яго няспраўнасці не па віне Абанента, уключаючы ўсе настройкі новага канцавога абсталявання (у тым ліку і Wi-Fi) для адной прылады, не бярэцца.

15.

Спыніць падключэнне новых абанентаў да дадатковых сэрвісаў "Кіно па запыце" і "Онлайн-ТБ" для абанентаў пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт з 01.01.2019.

16.

Блакаванне паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Парадкам аказання паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм ). Добраахвотная блакіроўка (без збірання платы) прадастаўляецца тэрмінам на 15 або 30 каляндарных дзён. Сумарны час прадастаўлення добраахвотнай блакіроўкі не павінна перавышаць 30 каляндарных дзён у год.

Платная блакіроўка паслуг прадастаўляецца на 15, 30, 45 каляндарных дзён. Сумарны час карыстання паслугай платнай блакіроўкі не можа перавышаць 45 каляндарных дзён у год.

 

Добраахвотная блакіроўка (без збірання платы) прадастаўляецца тэрмінам на 15 або 30 каляндарных дзён. Сумарны час прадастаўлення добраахвотнай блакіроўкі не павінен перавышаць 30 каляндарных дзён у год.

Платная блакіроўка паслуг прадастаўляецца на 15, 30, 45 каляндарных дзён. Сумарны час карыстання паслугай платнай блакіроўкі не можа перавышаць 45 каляндарных дзён у год.

Блакаванне паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Парадкам аказання паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм ).