Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў

Printer-friendly version

1.

Тарыфы прымяняюцца пры вызначэнні платы за паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

2.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць бярэцца згодна з заканадаўствам.

3.

Па ўсіх тарыфных планах абаненцкая плата за порт дадаткова не бярэцца.

4.

Для Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пры аплаце паслуг прымяняецца каэфіцыент 0,8.

5.

Хуткасць доступу ў сетку Інтэрнэт па тарыфных планах з перадаплачаным трафікам (пункт 2) вызначаецца дзеючым Парадкам аказання паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм).

6.

Пры прадастаўленні абаненту доступу ў Інтэрнэт з улікам перадаплачанага трафіку (пункт 2) нявыкарыстаны аб'ём аплачанага трафіку, уключаны ў тарыфны план, на наступны разліковы перыяд не пераносіцца.

7.

Па тарыфным плане з улікам перадаплачанага трафіку "Камфорт экспрэс" (падпункт 2.1) у выпадку перавышэння аб'ёму аплачанага трафіку, уключанага ў тарыфны план, аплачваецца ўвесь трафік перавышэння зыходзячы з аб'ёму перавышэння ў адпаведнасці падпунктамі 2.2.1 - 2.2.3. Тарыфікацыя па падпунктах 2.2.1-2.2.3 робіцца па меры спажывання трафіку. Пры дасягненні перавышэння трафіку, пры якім цана за 1 Мбайт трафіку зніжаецца, пераразлік кошту ўжо спажытага трафіку не робіцца.

8.

Па тарыфных планах "Сацыяльны анлім 3", "Сацыяльны анлім 8",  "Сацыяльны анлім 10", "Сацыяльны анлім 25" (падпункты 1.5, 8.1, 8.2) доступ у сетку Інтэрнэт даецца юрыдычным асобам, якія займаюцца праблемамі інвалідаў усіх груп; сем'яў, якія маюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў; шматдзетных сем'яў; воінаў-інтэрнацыяналістаў; ветэранаў ВАВ, а таксама дзіцячым дамам і дзіцячым дамам сямейнага тыпу пры прад'яўленні адпаведных дакументаў, якія сведчаць пра гэта.

9.

Па тарыфных планах "Школьны стандарт" і "Школьны максі" (падпункты 3.1 і 3.4) доступ у сетку Інтэрнэт прадастаўляецца для агульнаадукацыйных і спецыяльных школ, дашкольных устаноў, устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

10.

Па тарыфным плане "Клуб 14" (падпункт 3.2) доступ у сетку Інтэрнэт даецца Інтэрнэт-клубам і Інтэрнэт-кафэ.

11.

Па тарыфным плане "Адно акно" (падпункт 3.3) доступ у сетку Інтэрнэт даецца дзяржаўным органам і арганізацыям, якія ўдзельнічаюць у праграмным комплексе "Адно акно" па пераліку, вызначаным Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

12.

Доступ у сетку Інтэрнэт для абанентаў бесправаднога фіксаванага абаненцкага доступу (WLL) прадастаўляецца па тарыфных планах з улікам перадаплочанага трафіку ў адпаведнасці з пунктам 2.

13.

Плата па тарыфе, устаноўленым пунктам 5 бярэцца: пры аднаўленні доступу да паслуг пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм) на працоўным месцы абанента; пры адначасовым аднаўленні доступу да паслуг byflyтм і ZALAтм, пры гэтым дадатковая плата за аднаўленне доступу да паслуг ZALAтм не бярэцца; Пры настройцы сеткі Wi-Fi дзеючым абанентам byflyтм. Пры настройцы сеткі Wi-Fi адначасова з першасным падключэннем да паслуг Інтэрнэт аплата не бярэцца.

14.

Доступ у сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi прадастаўляецца па тарыфным плане з улікам перадаплачанага трафіку "Камфорт экспрэс" (падпункт 2.1).

15.

Доступ у сетку Інтэрнэт па тарыфных планах высакахуткаснага нелімітаванага доступу ў сетку Інтэрнэт (пункт 8) прадастаўляецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, падключаным па тэхналогіях GPON і VDSL, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

16.

Доступ у сетку Інтэрнэт па тарыфным плане кругласутачнага доступу "Дамасед ультра" (падпункт 1.4) і па пакету паслуг кругласутачнага доступу «Дамасед Прэміум» (падпункт 4.1) даецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

17.

Пры прадастаўленні паслугі «Фільтрацыя трафіку:«Бацькоўскі кантроль» плата бярэцца за кожныя поўныя або няпоўныя суткі ў адпаведнасцi з падпунктамi 7.1, 7.2 незалежна ад колькасці заказаў паслугі на працягу сутак.

Скарочаны спіс катэгорый фільтрацыі не ўключае сайты знаёмстваў, сацыяльныя сеткі і чаты.

 

Паслуга «Фільтрацыя трафіку:«Бацькоўскі кантроль» прадастаўляецца абанентам пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм) і абанентам пакетаў паслуг, якія ўключаюць у сябе паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт.

18.

Плата за аднаўленне доступу да паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (незалежна ад месца яго аднаўлення), у выпадках замены раней выдадзенага канцавога абсталявання па ініцыятыве Аператара або пры яго няспраўнасці не па віне Абанента, уключаючы ўсе настройкі новага канцавога абсталявання (у тым ліку і Wi-Fi) для адной прылады, не бярэцца.

19.

Доступ у сетку Інтэрнэт па тарыфным плане "Школьны максі" (падпункт 3.4) прадастаўляецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, падключаным па тэхналогіі ADSL.

20.

Спыніць падключэнне новых абанентаў да дадатковых сэрвісаў "Кіно па запыце" і "Онлайн-ТБ" для абанентаў пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт з 01.01.2019.

21.

Блакаванне паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Парадкам аказання паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм). Добраахвотная блакіроўка (без збірання платы) прадастаўляецца тэрмінам на 15 або 30 каляндарных дзён. Сумарны час прадастаўлення добраахвотнай блакіроўкі не павінны перавышаць 30 каляндарных дзён у год.

Платная блакіроўка паслуг прадастаўляецца на 15, 30, 45 каляндарных дзён. Сумарны час карыстання паслугай платнай блакіроўкай не можа перавышаць 45 каляндарных дзён у год.

 

Добраахвотная блакіроўка (без збірання платы) прадастаўляецца тэрмінам на 15 або 30 каляндарных дзён. Сумарны час прадастаўлення добраахвотнай блакіроўкі не павінны перавышаць 30 каляндарных дзён у год.

Платная блакіроўка паслуг прадастаўляецца на 15, 30, 45 каляндарных дзён. Сумарны час карыстання паслугай платнай блакіроўкі не можа перавышаць 45 каляндарных дзён у год.

Блакаванне паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Парадкам аказання паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм).