Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Як плаціць

Printer-friendly version
Паслугі byfly прадастаўляюцца па авансавым механізме аплаты. Гэта значыць, што доступ да сеткі Інтэрнэт вы атрымліваеце пры наяўнасці дадатнага балансу на асабовым рахунку

Спосабы аплаты (для фізічных асоб)

Наяўныя грошы, пластыкавыя карты, электронныя грошы і г.д.

  • РУП «Белпошта»
  • Банкі і плацежные сістэмы, падключаныя да АРІП
  • «Інфармацыйны партал» ZALA

    Пры аплаце першапачатковага рахунку, а таксама пры ўсіх наступных папаўненнях, фізічным асобам неабходна назваць унікальны нумар дагавору на паслугі.
    Юрыдычныя асобы пералічваюць грашовыя сродкі за паслугі пры першым падключэнні і далей папаўняюць рахунак шляхам мэтавага плацяжу.

Аплаціць паслугі byfly магчыма пры дапамозе карт экспрэс – аплаты. Карты экспрэс-аплаты  выпускаюцца двух наміналаў: 20000 і 35000. Для папаўнення рахунку выкарыстоўваецца пін-код і код актывацыі, нанесеныя на карту і схаваныя пад шчыльным ахоўным слоем.
  Аплаціць паслугі  магчыма  пры дапамозе «Інфармацыйнага партала» ZALA у раздзеле «Плацяжы» рубрыцы «Плацяжы па картах экспрэс-аплаты», або папоўніць рахунак у асабістым кабінеце карыстальніка, выбраўшы ўтыліту «Актывацыя карты экспрэс-аплаты».
Для аплаты пры дапамозе «Інфармацыйнага парталу» ZALA неабходна ў полі «Лагін» увесці нумар дадатку на паслугу, па якім неабходна правесці папаўненне рахунку (лагін указаны ў бланку заказу на паслугу) і запоўніць палі PIN 1 і PIN 2 дадзенымі, указанымі на карце экспрэс-аплаты.
Для папаўнення асабістага ранку ў асабістым кабінеце карыстальніка скарыстайцеся інструкцыяй па папаўненні асабістага рахунку пры дапамозе карт экспрэс-аплаты.

Поўную інфармацыю па працэдуры аплаты паслугі  магчыма атрымаць пры заключэнні дагавора.
Акрамя таго, аплата паслугі byfly магчыма:
•    Віртуальнымі картамі экспрэс аплаты, набытымі ў крамах гандлёвай сеткі «MART INN» і ў інтэрнэт крамах www.belpay.by і www.pinshop.by
•    "Сувязны" група кампаній
•    Пры дапамозе паслугі "Абяцаны плацеж"
•    Праз сістэму мабільных плацяжоў (пры дапамозе мабільнага тэлефона)  (www.e-pay.by)

•    Праз сэрвіс QIWI: наяўнымі грашыма ў плацежных тэрміналах і кропках прыёму плацяжоў у салонах сувязі і гандлёвых кропках партнёраў QIWI

Звяртаем увагу, што папаўняць асабісты рахунак вы можаце на любыя сумы і так часта, як вам гэта зручна!