Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Праграмнае забеспячэнне

Printer-friendly version

Праграма my-byfly з’яўляецца распрацоўкай, выкананай  спецыяльна для byfly. Гэта праграма дазволіць вам атрымаць якасна новы ўзровень сервісу.

У першую чаргу гэта датычыцца працэдуры кантролю за статыстыкай работы і станам асабовага рахунку. Зараз вам не прыйдзецца ўвесь час наведваць асабовы кабінет карыстальніка толькі дзеля таго, каб даведацца аб стане рахунку. my-byfly прастая і спадручная ў карыстанні. Пасля ўстаноўкі яна загружаецца ў сістэмны трэй (невялічкая частка панэлі задач у правым ніжнім куце экрана). Вам дастаткова “клікнуць” па значку праграмы, каб выклікаць яе галоўнае акно на экран і атрымаць патрэбную вам інфармацыю.

Акрамя зручнасці кантролю за статыстыкай, my-byfly стане незаменным памочнікам пры ўзнікненні якіх-небудзь праблем з наладкамі далучэння. Вам больш не прыйдзецца самастойна (альбо з дапамогай спецыяліста службы падтрымкі) аднаўляць наладкі. Пасля ўстаноўкі my-byfly вам дастаткова будзе паведаміць службе тэхнічнай падтрымкі пра тое, што ў вас існуе праблема, апасля чаго неабходныя наладкі будуць прыменены на вашым мадэме аўтаматычна.

Праграма my-byfly перапрашывае (то быць перапраграмуе) наступныя тыпы мадэмаў:

  • Промсвязь М-101B
  • Промсвязь М-101А
  • Промсвязь УА-200Б
  • Промсвязь УА-200А
  • Huawei EchoLife HG510
  • Huawei EchoLife HG520 B
  • Huawei EchoLife HG520 I
  • ZTE ZXDSL 831 Annex A
  • ZTE ZXDSL 832 Annex B
  • ZTE ZXV10 W300
  • ZTE ZXV W300B

Заўважце! Пасля ўсталявання праграмы частка наладак захаваецца, аднак некаторыя наладкі пасля ўстаноўкі вам давядзецца аднавіць самастойна. У першую чаргу гэта датычыцца наладак бесправаднога далучэння па тэхналогіі Wi-Fi. Такім чынам рэкамендуем у абаязковым парадку азнаёміцца з інфармацыяй пра наладку Wi-Fi, якая знаходзіцца ў даведцы праграмы-усталёўшчыка новай прашыўкі мадэма.

Спампаваць my-byfly (15,5 Мб)