Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Публiчны дагавор

Printer-friendly version

ПУБЛІЧНЫ ДАГАВОР

Аб прадастаўленні паслуг электрасувязі па папярэдняй аплаце

з выкарыстаннем карт

 

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», названае ў далейшым «Аператар», у асобе Генеральнага дырэктара Сівадзедава Сяргея Іванавіча, які дзейнічае на падставе Статута, публікуе дадзены Публічны дагавор аб прадастаўленні паслуг электрасувязі па папярэдняй аплаце з выкарыстаннем карт (далей - Дагавор) у адрас фізічных асоб (грамадзян), юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У гэтым Дагаворы, калiкантэкст не патрабуе іншага, ніжэйпрыведзеныя тэрміны маюць наступнае значэнне:

«Акцэпт» - поўнае і безумоўнае прыняцце Карыстальнікам умоў Дагавора. Факт набыцця Карыстальнікам Карты або факт прыняцця «умоў выкарыстання» на вэб-сайце з'яўляецца поўным і безумоўным Акцэптам, гэта значыць Карыстальнік, які атрымаў Карту ва ўласнасць, лічыцца акцэптаваўшым Дагавор, і ў адпаведнасці з Грамадзянскім Кодэксам Рэспублікі Беларусь, разглядаецца як асоба, якая ўступіла з Аператарам у дагаворныя адносіны на ўмовах Дагавора.

«Карта» - электронная пластыкавая карта (далей - ЭПК), сэрвісная тэлефонная карта (далей - СТК), віртуальная сэрвісная тэлефонная карта (далей - ВСТК), карта бесправаднога доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi(далей - КД), віртуальная карта доступу бесправаднога доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi(далей ВКД). Пасродкам Карты ажыццяўляецца доступ Карыстальніка да Паслугі.

«Віртуальная карта»– гэта ўнікальныя ідэнтыфікацыйныя дадзеныя (рэквізіты доступу), якія атрымліваюцца Карыстальнікам у электронным выглядзе або з дапамогай адпраўкі SMSдля доступу да Паслугі..

«Намінал Карты» - выражаны ў тарыфных адзінках эквівалент часу доступу да Паслугі згодна з зацверджанымі тарыфамі.

«Карыстальнік» - фізічная або юрыдычная асоба, або індывідуальны прадпрымальнік, які здзейсніў Акцэпт.

«Рэквізіты доступу» - сукупнасць індывідуальных уліковых дадзеных, у тым ліку: унікальнае ідэнтыфікацыйнае імя (login), пароль (password), пін-код (pin-код).

«Сетка» - сетка Інтэрнэт і/або сетка стацыянарнай электрасувязі.

«Паслугі» або«Паслуга» — паслугі (паслуга) электрасувязі, якія прадстаўляюцца Аператарам Карыстальнікуна ўмовах i ў адпаведнасцi з дадзенымДагаворам.

«Чып» - электронная прылада, прызначанаядля выкарыстання ў якасці носьбіта інфармацыі, якаядазваляе ажыццяўляць запіс, счытванне, абарону ад перазапісу і энерганезалежнае захоўванне запісанай інфармацыі.

 

 1. Прадмет Дагавора

1.1. Аператар на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) № 02140/487, выдадзенага Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння ад 20 жніўня 2004 г. № 47, прадастаўляе Карыстальніку паслугі электрасувязі з выкарыстаннем Карт згодна з Дадаткам № 1 да дадзенага Дагавора і ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі, апублікаванымі на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by, а Карыстальнік выкарыстоўвае Паслугі і ажыццяўляеіх аплату ў адпаведнасці з умовамі дадзенага Дагавора.

1.2. Дадзены Дагавор і Дадатак да яго (Дадатак№1 «Пералік і апісанне Карт», Дадатак №2«Тарыфы на Паслугі»), з'яўляюцца афіцыйнымі дакументамі Аператара і неад'емнай часткай Дагавора. Дзеючы варыянт кожнага з вышэйпералічаных дакументаў размешчаны на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by.

 

2. Абавязкі Бакоў

2.1. абавязкі Аператара:

2.1.1. Аператар абавязаны пасля паспяховай ідэнтыфікацыі Карыстальніка ў сетцы Аператара (увядзення логіна, пароля і/або PIN-кода) (для СТК, ВСТК, КД, ВКД) або ўводу карты ў картапрыёмнік таксафона і націску кнопкі «адказ» на таксафоне(для - ЭПК) прадастаўляць Карыстальніку Паслугі, вызначаныя гэтым Дагаворам і Дадаткамі да яго, належнай якасці.

2.1.2. Аператар фіксуе ўсю інфармацыю аб прадастаўленні паслуг, плацяжах, астатку сродкаў на рахунку Карыстальніка і забяспечвае доступ да інфармацыі аб стане рахунку і прадастаўленых Паслугах Карыстальніку ў службе падтрымкі па тэлефонах, пазначаных на сайце Аператара: http://www.byfly.by (для КД, ВКД), пры карыстанні картай СТК баланс паведамляецца пасля набору нумара доступу да Паслугі праз меню ў аўтаматычным рэжыме або аператарам сэрвіснай лініі; пры карыстанні картай ЭПК - на вадкакрысталічным індыкатары (табло) таксафона.

2.1.3. Аператар абавязаны прадаставіць Карыстальніку магчымасць атрымання кансультацый службаў тэхнічнай падтрымкі па тэлефонах, апублікаваных на саміх Картах і сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by, або па электроннай пошце з дапамогай сэрвісу «Пытанне да спецыяліста», размешчанага на сайтах Аператара. Аб'ём кансультацый абмяжоўваецца канкрэтнымі пытаннямі, звязанымі з прадастаўленнем Паслуг, тарыфікацыяй.

2.1.4. Пералік адрасоў сэрвісных цэнтраў і пунктаў і іх рэжым работы прадстаўлены на сайце Аператара: http://www.beltelecom.by у раздзеле «Абаненцкі сэрвіс»/«Сэрвісныя цэнтры і пункты».

2.2. Абавязкі Карыстальніка:

2.2.1. Карыстальнік абавязаны выконваць умовы, выкладзеныя ў гэтым Дагаворы і Дадатках да яго.

2.2.2. Карыстальнік абавязаны самастойна аплачваць усе Паслугі, якімі карыстаецца.

2.2.3. Карыстальнік абавязаны вкарыстоўваць Паслугі Аператара ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і не патрабаваць ад Аператара пакрыцця шкоды любога роду, панесенай Карыстальнікам або трэцім бокам у ходзе выкарыстання Паслуг Аператара.

3. Правы Бакоў

3.1. Аператар мае права:

3.1.1. Спыніць доступ Карыстальніка да Паслугі пры нулявым балансе асабовага рахунку Карыстальніка, а таксама па заканчэнні тэрміну дзеяння Карты. Тэрмін дзеяння Карты паказаны на абароце Карты або на web-партале самаабслугоўвання. Картамі Аператара з'яўляюцца толькі тыя Карты, інфармацыя пра якія размешчана на сайтах Аператара.

3.1.2. Спыніць доступ Карыстальніка як да паслуг у цэлым, так і да любой іх часткі без папярэдняга папярэджання ў выпадку, калі Карыстальнік уцягнуты ў дзеянні, якія парушаюць правілы і нормы карыстання Паслугамі, а таксама нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3.1.3. Размяшчаць інфармацыйныя паведамленні аб планавых прафілактычных або рамонтных работах на сваім абсталяванні на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.by, http://www.byfly.by не менш чым за 24 (Дваццаць чатыры) гадзіны да пачатку правядзення такіх работ.

3.1.4. Прымаць рашэнне аб падаўжэнні тэрміну дзеяння Карт. Інфармацыю аб падаўжэнні тэрміну дзеяння Карт Аператар размяшчае ў пунктах рэалізацыі Карт. Падоўжаны тэрмін дзеяння Карт пры наяўнасці магчымасці паказваецца на налепцы на абароце Карты.

3.1.5. Рэалізоўваць Карты пры дапамозе старонніх арганізацый.

3.2. Карыстальнік мае права:

3.2.1. Карыстацца Паслугамі ў адпаведнасці з умовамі дадзенага Дагавора, Дадаткамі да яго, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.2.2. Атрымліваць кансультацыі па пытаннях аб магчымасцях, тарыфікацыі і асаблівасцях прадастаўлення Паслуг, наладзе стандартнага абсталявання, неабходнага для карыстання Паслугамі.

3.2.3. Звярнуцца ў любысэрвісны цэнтр Аператара з просьбай аб праверцы Карты ў выпадку падазрэння на яе непрацаздольнасць.

3.2.4. Запатрабаваць у межах тэрміну дзеяння Карт вяртання грашовых сродкаў за неаказаныя Паслугі па нявыкарыстаных картах. Пры папярэдняй аплаце за неаказаныя Паслугі банкаўскай аплатнай картай тэрмін вяртання грашовых сродкаў на банкаўскую карту Карыстальніка можа дасягаць 30 дзён з моманту прад'яўлення патрабаванняі залежыць ад банка эмітэнта, які выпусціў банкаўскую карту.

3.2.5. Атрымліваць інфармацыю пра стан свайго асабовага рахунку. Карыстальнік самастойна сочыць за станам свайго асабовага рахунку.

 

4. Парадак разлікаў

4.1. Доступ да Паслугі прадастаўляецца толькі пры станоўчым намінале Карты Карыстальніка або станоўчым балансе асабовага рахунку Карыстальніка ў рамках тэрміну дзеяння Карты. Па заканчэнні тэрміну дзеяння Карты, Карта аўтаматычна блакуецца, а нявыкарыстаныя грашовыя сродкі на яе асабовым рахунку анулююцца і Абаненту не вяртаюцца.

4.2. Аплата Паслуг ажыццяўляецца Карыстальнікам у адпаведнасці з абраным спосабам аплаты (наяўная або безнаяўная форма) і не з'яўляецца камерцыйнай пазыкай. Усе выдаткі, звязаныя з пералічэннем грашовых сродкаў, ажыццяўляюцца за кошт Карыстальніка.

4.3. Усе тарыфы ўстанаўліваюцца Аператарам у беларускіх рублях з улікам усіх падаткаў і збораў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

4.4. Тарыфы публікуюцца на сайце Аператара. Аператар мае права змяняць тарыфы і іншыя ўмовы прадастаўлення Паслуг, апублікаваўшы інфармацыю аб гэтым на сайтах: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by.

 

         5. Адказнасць бакоў. Вырашэнне спрэчак

5.1. Аператар нясе адказнасць за змест інфармацыі, размешчанай на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.by, http://www.byfly.by і ў інфармацыйных рассыланнях Аператара.

5.2. Аператар нясе адказнасць за неадпаведнасць якасці прадстаўляемыхПаслуг перадачы дадзеных патрабаванням, размешчаным у тэхнічных нарматыўных прававых актах і дадзеным Дагаворы, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.3. Аператар не нясе адказнасці за нармальнае функцыянаванне і даступнасць асобных сегментаў сеткі Інтэрнэт і сетак іншых аператараў электрасувязі. Аператар не гарантуе магчымасць злучэння з вузламі або серверамі сеткі Інтэрнэт, якія часова або пастаянна недаступныя.

5.4. Аператар не нясе адказнасці і не пакрывае выдаткі, якія ўзніклі па прычыне несанкцыянаванага доступу трэціх асоб да інфармацыі аб асабовым рахунку і рэсурсаў Карыстальніка, якія адбыліся па віне Карыстальніка або трэціх асоб.

5.5. Аператар не нясе адказнасці за прамую або ўскосную шкоду, нанесеную Карыстальніку ў выніку выкарыстання або немагчымасці выкарыстання Паслуг і нанесеную ў выніку памылак, пропускаў, перапынкаў у рабоце, выдалення файлаў, змены функцый, дэфектаў, затрымак у рабоце пры перадачы дадзеных і да т.п., якія здарыліся не па віне Аператара.

5.6. Карыстальнік нясе адказнасць за правільнасць запаўнення дадзеных пры набыцці Карт праз web-партал самаабслугоўвання.

5.7. Карыстальнік нясе адказнасць за захаванне канфідэнцыяльнасці ўнікальных рэквізітаў доступу (лагін, пароль і / або PIN-код) і за страты, якія могуць узнікнуцьпа прычыне несанкцыянаванага выкарыстання яго рэквізітаў доступу. Усе факты звароту да паслуг Аператара з выкарыстаннем рэквізітаў доступу Карыстальніка лічацца здзейсненымі Карыстальнікам.

5.8. Карыстальнік прымае на сябе поўную адказнасць і рызыкі, звязаныя з выкарыстаннем матэрыялаў, інфармацыі, рэкламы, тавараў і паслуг, атрыманых ім у сетцы Інтэрнэт.

5.9. Аператар не нясе адказнасці перад Карыстальнікам за абмежаванне доступу да Паслуг, за спыненне доступу да Паслуг, калі гэтыя абмежаванне і спыненне з'явіліся следствам абставін, якія не могуць кантралявацца Аператарам (форс-мажор), уключаючы наступнае: вайна, мецяжы, забастоўкі, сабатаж, эмбарга, пажары, паводкі, стыхійныя бедствы, пагаршэнне радыёэлектроннай або радыёлагічнай абстаноўкі, выбухі, дзеянні або бяздзейнасць урада Рэспублікі Беларусь або іншай краіны, акты дзяржаўных органаў і / або органаў мясцовага самакіравання, унясенне змяненняў у заканадаўства Рэспублікі Беларусь, аварыі на сетках агульнага карыстання, змены ўмоў доступу да лінейна-кабельных збудаванняў сувязі.

5.10. Аператар не нясе адказнасці за якасць аказваемых Паслуг пры выкарыстанні Карыстальнікам абаненцкага абсталявання, пацвярджэнне адпаведнасці якога не выканана ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспубліцы Беларусь парадку.

5.11. Прэтэнзіі Карыстальніка ў дачыненні да прадстаўляемых Аператарам Паслуг прымаюцца да разгляду толькі пры ўмове, калі яны выкладзеныя ў пісьмовай форме і накіраваныя на адрас Аператара на працягу трох месяцаў з дня аказання Паслугі або адмовы ў яе прадастаўленні.

5.12. Спрэчкі і рознагалоссі паміж бакамі вырашаюцца шляхам перамоў, а ў выпадкуне дасягнення пагаднення, падлягаюць вырашэнню ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

6. Тэрмін дзеяння Дагавора. Дата і месца заключэння Дагавора.

6.1. Дадзены Дагавор лічыцца заключаным з моманту набыцця Карты Карыстальнікам і дзейнічае да поўнага выкарыстання наміналу Карты на працягу тэрміну яе дзеяння або да заканчэння тэрміну яе дзеяння.

6.2. Карыстальнік мае права ў любы момант спыніць дзеянне гэтага Дагавора па сваёй ініцыятыве.

6.3. Аператар мае права спыніць дзеянне гэтага Дагавора па сваёй ініцыятыве ў выпадках, прадугледжаных гэтым Дагаворам, а таксама заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

7. Асаблівыя ўмовы

7.1. Аператар пакідае за сабой права змяняць і/або дапаўняць умовы гэтага Дагавора і Дадаткаў да яго, карэктаваць дзеючыя тарыфы, уводзіць новыя Дадаткі і Дапаўненні да дадзенага Дагавора. Інфармацыя пра такія змены публікуецца на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by.

7.2. Карыстальнік абавязаны самастойна правяраць наяўнасць змяненняў на сайтах Аператара: http://www.beltelecom.byhttp://www.byfly.by. Працяг карыстання Паслугамі пасля паведамлення на сайтах Аператара аб змяненні бягучых умоў гэтага Дагавора, яго Дадаткаў і іншых змяненняў разглядаецца як згода Карыстальніка з унесенымі зменамі і дапаўненнямі.

 

8. Месцазнаходжання і банкаўскія рэквізіты Аператара

 

Юрыдычны адрас

220030, г.Мінск, вул.Энгельса, 6

Банкаўскія рэквізіты:

р/р3012100270018,

філіял№ 529 «Белсувязь» ААТ«ААБ Беларусбанк», код 720

г. Мінск, пр. Незалежнасці, 56

УНП 101007741

АКПА37376608

 

 

 

 

 

 

Дадатак №1 да Публічнага дагавора

аб прадастаўленні паслуг электрасувязі

па папярэдняй аплаце з выкарыстаннем карт

Пералік і апісанне Карт

 

1. Карта бесправаднога доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi(КД) (Віртуальная карта бесправаднога доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi(ВКД)).

1.1. КД (ВКД) прызначаныя для прадастаўлення доступу ў сетку Інтэрнэт у межах зоны дзеяння сеткі Wi-FiАператара (кропак бесправаднога доступу, адрасы якіх пералічаны на сайце http://www.byfly.by).

1.2. КД (ВКД) прадастаўляецца Карыстальніку пасля яго ідэнтыфікацыі (устанаўлення звестак пра асобу Карыстальніка).

1.3. Пры аказанні Паслугі Wi-Fiз дапамогай віртуальных карт доступу для актывацыі паслугі Карыстальнік можа адправіць SMS-паведамленне аператару мабільнай сувязі, з якім у яго заключаны дагавор, або самастойна заказаць ВКД праз web-партал самаабслугоўвання.

1.4. Карыстальнік можа ў залежнасці ад наяўнасці магчымасці ў Аператара або ў аператара мабільнай сувязі набыць КД (ВКД) наступнага наміналу: «60 хвілін», «180 хвілін», «600 хвілін», «1 суткі», «3 сутак» і «5 сутак».

1.5. Перыяд дзеяння КД (ВКД) пры выхадзе ў Інтэрнэт з адной абаненцкай прылады:

·       намінал «60 хвілін» - 3 месяцы з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт);

·       намінал «180 хвілін» – 3 месяцы з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт);

·       намінал «600 хвілін» – 6 месяцы з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт);

·       намінал «1 суткі» – 24 гадзіны з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт);

·       намінал «3 сутак» - 72 гадзіны з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт);

·       намінал «5 сутак» – 120 гадзін з моманту актывацыі (першага злучэння з Інтэрнэт).

Пры выхадзе ў сетку Інтэрнэт Карыстальнікам з некалькіх абаненцкіх прылад намінал КД (ВКД) скарачаецца і дзеліцца паміж усімі прыладамі.

1.6.         Пасля першай паспяховай аўтэнтыфікацыі Карыстальніка з дапамогай карт доступу (віртуальных карт доступу) Карыстальніку аўтаматычна адкрываецца асабісты рахунак у сістэме Аператара, на які залічваецца сума, эквівалентная наміналу актываванай Карты. Пры праходжанні рэгістрацыі ў разліковай сістэме Аператара Карыстальніку прысвойваецца статус «фізічная асоба». Справаздачныя дакументы аб аказанні паслуг Аператарам не выдаюцца.

1.7. Для доступу ў сетку Інтэрнэт па пратаколе Wi-FiКарыстальніку неабходна мець: камп’ютэр ці іншую мабільную прыладу з адаптэрам IEEE802.11b/g/nі праграмнае забеспячэнне службаў Інтэрнэт.

1.8. Карыстальнік самастойна ажыццяўляе наладу злучэння абаненцкага абсталявання, якое дазваляе выхад у сетку Інтэрнэт.

1.9. Статыстыка доступу ў сетку Інтэрнэт даступная Карыстальнікуна сайце http://www.byfly.by.

1.10. Якасць паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт па пратаколе Wi-Fi вызначаецца параметрамі і паказчыкамі, прыведзенымі ў табліцы 1.

 

Табліца 1

№ п.п.

Назва

 

Норма

Параметры якасці

1

Хуткасць перадачы дадзеных максімальная, кбіт/с, не менш

вызначанай для канала падключэннякропкі бесправаднога доступу*

2

Хуткасць перадачы дадзеных мінімальная, кбіт / с, не менш

70% ад хуткасці перадачы дадзеныхканала падключэння кропкі бесправаднога доступу*

3.

Каэфіцыент страты IP-пакетаў, %, не больш

3

4.

Час затрымкі перадачыIP-пакетаў, мс, не больш

400

Паказчыкі якасці

5.

Каэфіцыент гатоўнасці злучэння з сеткай Інтэрнэт,%,

не менш98

6.

Доля паспяховых спробаў злучэння ад агульнай колькасці злучэнняў,%,

не менш90

7.

Доля злучэнняў, якія скончыліся заўчасным раз'яднаннем,%,

не больш5

8.

Доля злучэнняў, якія адпавядаюць нормам па хуткасці перадачы дадзеных,%

не менш90

9.

Доля злучэнняў, якія адпавядаюць нормам па часе затрымкі перадачы IP-пакетаў,%

не менш90

10.

Доля злучэнняў, якія адпавядаюць нормам па страт IP-пакетаў,%

не менш90

11.

Каэфіцыент даступнасці службы тэхнічнай падтрымкі (пры нарматыўным значэнні часу адказу спецыяліста службы не больш за 180 с),%

не менш90

12.

Каэфіцыент аднаўлення сувязі,%

не менш95

* Заўвага: пры ўмове выкарыстання рэсурсаў пункту бесправаднога доступу адным Карыстальнікам і суадносінай сігнал-шум не менш за 25дб. Хуткасць доступу залежыць ад стану радыёканала і ступені загрузкі сеткі (колькасці Карыстальнікаў, якіяадначасова працуюць).

 

2. Сэрвісная тэлефонная карта (СТК) (Віртуальная сэрвісная тэлефонная карта (ВСТК)).

2.1. Сэрвісная тэлефонная карта (віртуальная сэрвісная тэлефонная карта) - карта перадаплаты мясцовых, міжгародніх і міжнародных тэлефонных злучэнняў. З дапамогай СТК (ВСТК) з любога тэлефоннага апарата, у тым ліку з таксафона, можна ажыццявіць тэлефонныя злучэнні з абанентамі Рэспублікі Беларусь і міжнародных тэлефонных сетак. СТК (ВСТК) змяшчае індывідуальны PIN-код (персанальны ідэнтыфікацыйны нумар), неабходны для атрымання доступу да паслугі прадастаўлення тэлефонных злучэнняў.
2.2. Карыстальнік можа ў залежнасці ад наяўнасці магчымасці ў Аператара набыць СТК (ВСТК) наступнага наміналу: 2000, 4000, 8000, 16000, 30000 тарыфных адзінак.

 

3. Электронная пластыкавая карта(ЭПК).

3.1. Электронная пластыкавая карта - карта з убудаваным электронным чыпам, з дапамогай якой ажыццяўляецца прадастаўленне паслуг тэлефоннай сувязі (мясцовыя, міжгароднія і міжнародныя тэлефонныя злучэнні) і даведачна-інфармацыйных паслуг з таксафонаў.
3.2. Карыстальнік можа ў залежнасці ад наяўнасці магчымасці ў Аператара набыць ЭПК наступнага наміналу: 60, 120, 360 тарыфных адзінак.

 

 

Дадатак№2 да Публічнага дагавора

аб прадастаўленні паслуг электрасувязі

па папярэдняй аплаце з выкарыстаннем карт

 

 

Тарыфы на Паслугі

Тарыфы на Паслугі Аператарадля фізічных асобмагчыма паглядзець тут:

карта бесправаднога доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогііWi-Fi;

сэрвісная тэлефоннаякарта;

- электронная пластыкаваякарта.

 

Тарыфы на Паслугі Аператарадля юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаўмагчыма паглядзець тут:

карта бесправаднога доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогііWi-Fi;

сэрвісная тэлефоннаякарта;

электронная пластыкавая карта.