Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Займальнае падарожжа з Відэапарталам ад byfly

Printer-friendly version

Цяпер вам больш не прыйдзецца марнаваць час на пошукі любімай кінастужкі альбо спадабаўшайся тэлеперадачы ў Інтэрнэце - byfly прапануе Вашай увазе сэрвісы Відэапартала.

Відэапартал ад byfly - гэта магчымасць прагляду любімых тэлевізійных каналаў на акране кампьютара, а таксама выбару фільмаў і тэлеперадач з шматлікіх каталогаў і іх прагляду ў любы зручны для вас час.

У залежнасці ад вашых пераваг, вы маеце магчымасць вабраць любы з трох варыянтаў сэрвісаў - відэаанлім, кіно па запыце і онлайн ТБ - альбо ўсе тры адначасова.

Відэаанлім -  гэта доступ да каталога відэаматэр'ялаў у рэжыме неабмежаванага прагляду. У каталогу вы знойдзеце мастацкія і дакументальныя фільмы, серыялы, спартыўныя програмы, тэлеспектаклі, мультфільмы, тэлешоу і г.д. Трафік пры праглядзе відэакантэнта не тарыфіцыруецца, кошт штомесячнай падпіскі на паслугу складае 30 тыс. бел. руб. у месяц.

Кіно па запыце - прагляд фільмаў з аплатай за факт прагляду. Заказаны вамі фільм будзе дастунпым для прагляду на працягу сутак, такім чынам пры неабходнасці вы будзеце мець магчасць прыпыніць прагляд і аднавіць яго ізноў у зручны для вас час. Трафік пры праглядзе фільма не тарыфіцыруецца. Мінімальны кошт прагляду - ад 3 тыс. 600 бел.руб.

 

Онлайн-ТБ - прагляд тэлевізійных каналаў праз сетку Інтэрнэт. Вашай увазе прапануецца пакет тэлевізійных каналаў розных жанраў. Трафік пры праглядзе не тарыфіцыруецца. кошт штомесячнай падпіскі на паслугу складае 15 тыс. бел. руб. у месяц.

ПС: Для ажжыццяўлення прагляду відэаматэр'ялаў неабходна мець доступ да сеткі Інтэрнэт з хуткасцю 1 Мбіт/с  альбо вышэй і падпісацца на любы з сэрвісаў Відэапартала ад byfly. Аформіць падпіску можна ў асабістым кабінеце карыстальніка. Перад тым, як падпісацца, неабходна азнаеміцца з Парадкам аказання паслуг і агульнымі умовамі аказання і заказа сэрвісаў. Падрабязней у раздзелах http://byfly.by/videoportal, http://byfly.by/client/tariffsrelax.

Паслугі Відэапартала ўкаранены ў доследна-прамысловую эксплуатацыю, ва ўмовах аказання сэрвісаў магчымы змены.