Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтелеком» подключил 1 100-тысячного абонента byfly

Printer-friendly version

29 лістапада 2011 года колькасць карыстальнікаў шыракапалоснага доступа да сеткі Інтэрнэт ад byfly у Беларусі дасягнула 1100000

У сэрвісным цэнтры горада Берастовіца Гродзенскай вобласці byfly з гонарам сустракаў юбілейнага абанента. Гэта жыхарка вескі Масаляны Берастовіцкага района Галіна Мікалаеўна Козел. Галіна Мікалаеўна атрымала сэртыфікат на бясплатнае карыстанне пакетам паслуг «Оптымум» ад кампаніі «Белтэлекам» на працягу шасці  месяцаў.

Сямью Козел асабіста павіншаваў галоўны інжынер Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам» Аляксандр Сянчыла, намеснік старшыні Берастовіцкага райвыканкама Аляксандр Рахуба, намеснік камерцыйнай службы Гродзенскага філіяла «Белтэлекам» Алена Савіцкая і старшыня Берястовіцкага РВЭС Мікалай Жлабовіч.

Пакет «Оптымум»прадугледжвае кругласутачны доступ да сеткі Інтэрнэт без уліку трафіка на хуткасці прыем/перадача да 1024/512 Кбіт/сек і паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.

 

 

 

На фота намеснік камерцыйнай службы Гродзенскага філіяла Алена Савіцкая, старшыня Берастовіцкага РВЭС Мікалай Жлабовіч, галоўны інжынер філіяла Аляксандр Сянчыла і намеснік старшыні Берастовіцкага райвыканкама Аляксандр Рахуба віншуюць Галіну Мікалаеўну Козел - 1 100 000 абанента byfly.