Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы Smart»: World of Tanks у два разы хутчэй за тыя ж грошы!

Printer-friendly version

 
У рамках партнёрства з Wargaming «Белтэлекам» значна паляпшае магчымасці гульнёвых пакетаў.
Кампанія «Белтэлекам» сумесна з World of Tanks робіць падарунак аматарам гульні: з 15 жніўня ў пакетах «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы Smart» хуткасць доступу ў Інтэрнэт павялічваецца больш чым у два разы, а абаненцкая плата застанецца нязменнай. Цяпер абанентам гульнёвых пакетаў доступ у Інтэрнэт будзе прадастаўляцца на хуткасці да 75 Мбіт/с.
Тры месяцы таму «Белтэлекам», вядучы тэлекамунікацыйны аператар Беларусі, сумесна з Wargaming запусціў пакеты паслуг «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы Smart». Эксклюзіўны прэміум-танк VIII узроўню Т-44-100 (Б) дастаецца карыстальнікам «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы SMART» разам з навучаным на 100% экіпажам, эксклюзіўным камуфляжам і навыкам «Баявое братэрства».
Павелічэнне хуткасці - падарунак абанентам «Белтэлекама» - аматарам гульні напярэдадні Дня танкіста. Павелічэнне хуткасці перадачы дадзеных дазваляе атрымаць яшчэ больш задавальнення ад танкавых бітваў.
 
Акрамя пашыраных гульнёвых магчымасцяў карыстальнікі «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы Smart» атрымліваюць: безлімітны доступ у Інтэрнэт, інтэрактыўнае ТБ (больш за 110 каналаў) або SMART ТБ (больш за 70 каналаў), неабмежаваную колькасць злучэнняў у тэлефоннай сеткі "Белтэлекам" (па рэспубліцы ) з паслугай CLIP (вызначальнік нумара).
Падрабязную інфармацыю пра лінейку «ЯСНА» можна атрымаць на сайце yasna.by.
 
Аб гульні World of Tanks
 
World of Tanks — гэта камандная масавая шматкарыстальніцкая онлайн-гульня, прысвечаная браніраваным машынам сярэдзіны XX стагоддзя. У распараджэнні гульцоў звыш 30 баявых карт, створаных на аснове рэальных лакацый часоў Другой сусветнай вайны, больш за 550 гістарычна дакладных адзінак тэхнікі і магчымасць пазмагацца з танкістамі з усяго свету.
 
 
У сакавіку 2018 года выйшла найбуйнейшае абнаўленне World of Tanks 1.0 з цалкам абноўленай графікай, гукам і картамі, выкананымі ў HD-якасці.
 
Афіцыйны сайт:

· www.worldoftanks.ru