Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Турбакнопка» – паслуга для абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON

Printer-friendly version

Калі ўмовы вашага тарыфнага плану вас задавальняюць, але час ад часу не хапае хуткасці для хуткай запампоўкі файлаў большага аб'ёму,  прапануем вам скарыстацца паслугай «Турбакнопка».
Замовіўшы паслугу «Турбакнопка», вы на пэўны час (3 або 12 гадзін) павялічваеце хуткасць да 75 Мбіт/с на прыём і да 37,5 Мбіт/с на перадачу. Па заканчэнні часовага перыяду, на які была замоўлена паслуга, хуткасць доступу адновіцца ў адпаведнасці з параметрамі вашага тарыфнага плана. Спісанне грашовых сродкаў за аказаную паслугу ажыццяўляецца адразу па факце замовы паслугі ў поўным аб'ёме.
Актываваць паслугу «Турбакнопка» магчыма самастойна ў кабінеце карыстальніка праз прыкладанне «Мой Белтэлекам».
Паслуга даступна абанентам byfly, падключаным па тэхналогіі GPON на тарыфныя планы групы «Рэкорд» (за выключэннем тарыфных планаў «Рэкорд 50 new» і «Рэкорд 100»), «Сацыяльны анлім 10», а таксама банентам пакетаў паслуг «ЯСНА 35», «ЯСНА 35 плюс», «Экспрэс» і «Супер экспрэс».

Павелічэнне хуткасці доступу ў сетку Інтэрнэт да 75/37,5 Мбіт/с на 3 гадзіны каштуе 0,71 рубля, на 12 гадзін – 1,74 рубля.