«Белтэлекам» павіншаваў 2,5-мільённага абанента byfly. Ім стаў Андрэй Шарэйка з Баранавіч, які падключыў інтэрнэт у пакеце паслуг «ЯСНА 200 SMART».
Ушанаванне юбілейнага абанента адбылося 21 сакавіка ў сэрвісным цэнтры кампаніі. Андрэя і яго сям'ю прывітаў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня. Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік прадпрыемства ўручыў сертыфікат Ганаровага абанента і падарункі – наўтбук і пасведчанне на права карыстання пакетам паслуг «ЯСНА 500 SMART» са скідкай 99% на працягу аднаго года.