Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Новости

Увазе карыстальнікаў паслугі «Яндэкс Плюс»

Паважаныя абаненты!

З 15 снежня 2022 года тарыфны план «Доступ да падпіскі Яндэкс Плюс» пераносіцца ў архіў. Дзеючыя абаненты паслугі змогуць і ў далейшым працягваць ёю карыстацца, аднак новыя падключэнні рабіцца ўжо не будуць.

Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па мадэрнізацыі паслугі і ўвядзенні новага тарыфнага плана, інфармацыя аб якім будзе прадастаўлена дадаткова.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце і ў нашым Тэлеграм-канале.

«Белтэлекам» удастоены прэміі «Народная Марка» ў чатырох намінацыях

«Белтэлекам» стаў пераможцам 10-й юбілейнай Прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» адразу ў чатырох намінацыях. Вынікі конкурсу аб'явілі 1 снежня.

Навінка ў «Белтэлекаме»: у продажы з'явіліся тэлевізары iFFALCON

«Белтэлекам» увесь час працуе над пашырэннем асартыменту тавараў, якія можна набыць у растэрміноўку ў сэрвісных цэнтрах кампаніі або на сайце shop.beltelecom.by.

У прадуктовай лінейцы – зноў навінка! Тэлевізары iFFALCON, створаныя карпарацыяй TCL, заваёўваюць у гледачоў усё большую папулярнасць.

Зноў у наяўнасці папулярная мадэль тэлевізара Skyworth!

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» і на сайце https://shop.beltelecom.by/ зноў у наяўнасці папулярная мадэль тэлевізара Skyworth.

Skyworth 32Е3А абаненты «Белтэлекама» могуць купіць у растэрміноўку на 24 месяцы. Штомесячны плацеж складзе ўсяго 30 рублёў!

Дыяганаль

Для выдатных вынікаў у новым навучальным годзе: «Белтэлекам» прапануе карысныя гаджэты ў растэрміноўку на 24 месяцы

Чым парадаваць школьнікаў і студэнтаў у новым навучальным годзе? Карыснымі гаджэтамі! Выдатны выбар – планшэт або наўтбук.

«Белтэлекам» прапануе ў растэрміноўку на 24 месяцы:

  • Huawei MatePad T 10S Wi-Fi (AGS3K-W09) – 35 рублёў у месяц;
  • Huawei MatePad (BAH4-W09) – 45 рублёў у месяц;
  • Lenovo Tab M10 Plus TB-X606F – 35 рублёў у месяц;
  • HUAWEI MateBook D 15 – 150 рублёў у месяц.

 

Яшчэ даступней: «Белтэлекам» знізіў кошты на робаты-пыласосы ўсіх мадэляў

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» дзейнічае акцыйная прапанова на робаты-пыласосы Xiaomi. Робат-пыласос – незаменная купля для падтрымання чысціні вашага дома. Ён можа самастойна праводзіць сухую і вільготную ўборку, і пры гэтым выдатна арыентуецца ў прасторы.

На сённяшні дзень shop.beltelecom.by прапануе 4 мадэлі.

Партал рэйтынгавай адзнакі – нам важна ваша меркаванне!

«Белтэлекам» нагадвае аб магчымасці ацаніць якасць абслугоўвання кліентаў на партале рэйтынгавай ацэнкі якасць-паслуг.бел.

Партал рэйтынгавай ацэнкі – спецыялізаваны сэрвіс для грамадзян, які дае магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання рознымі арганізацыямі Беларусі.

«Белтэлекам» таксама прадстаўлены на гэтым рэсурсе. Цяпер на партале зарэгістраваны 144 аб'екты прадпрыемства (філіялы і структурныя падраздзяленні).

Абараніце сваю мабільную прыладу ад вірусаў: «Белтэлекам» прапануе скарыстацца паслугай «Бяспечны Інтэрнэт»

Кампанія «Белтэлекам» прапануе паслугу антывіруснай абароны па падпісцы «Бяспечны Інтэрнэт».

«Бяспечны Інтэрнэт» – гэта камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, які ўключае прадукты антывіруснай абароны для мабільных прылад і бацькоўскі кантроль. Вытворца ПЗ абанент можа абраць самастойна – ESET або «Лабараторыя Касперскага».

«Бяспечны Інтэрнэт» ESET ўключае прадукты ESET NOD32 Mobile Security для Android і бацькоўскі кантроль ESET NOD32 Parental Control для Android.

Дакументальны праект «Связісты» на тэлеканале «ЯСНАе TV»

20 ліпеня на тэлеканале «ЯСНАе TV» у эфір выйдзе чарговы выпуск спецыяльнага праекта «Связісты».

«Сувязісты» – гэта цыкл партрэтных інтэрв'ю, прысвечаных неардынарным людзям, для якіх электрасувязь стала справай жыцця, паслужыла стымулам прафесійнага і асабістага росту. Праект складаецца з 15 біяграфічных гісторый.

Госцем трынаццатага выпуску праграмы стаў Фёдар Еўдакімаў, былы начальнік гарадской тэлефоннай станцыі Брэста (1980–1988 гг., 1995–2005 гг.).

Выдатная прапанова да лета: у «Белтэлекаме» з'явіліся электрасамакаты!

Нарэшце надышлі цёплыя дні, калі хочацца больш гуляць і часцей праводзіць час на вуліцы. А каб прагулкі былі яшчэ весялей і энергічней, мы прыгатавалі выдатную прапанову для сваіх кліентаў! Цяпер у сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам» можна на выгадных умовах набыць электрасамакаты – у растэрміноўку на 24 месяцы з нязменнай сумай плацяжу на працягу ўсяго дзеяння дагавора.