Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Новости

Супрацоўнікі кампаніі «Белтэлекам» падтрымаюць акцыю «Час Зямлі»

28 скавіка 2015 года адбудзецца штогодная сусветная акцыя «Час Зямлі», арганізаваная Сусветным фондам дзікай прыроды (англ. World Wildlife Fund). Кожны год у адну з апошніх субот сакавіка сакавіка мільёны людзей ва ўсім свеце адключаць святло на гадзіну, таму што для іх важна будучыня планеты.

З 12 сакавіка зменіцца кошт некаторых тарыфных планаў лінейкі «Дамасед»

Кампанія «Белтэлекам» зменіць цэны на нізкахуткасныя тарыфныя планы лінейкі «Дамасед». Высакахуткасныя тарыфныя планы 3 і больш Мбіт / с застаюцца без зменаў.
З новымі тарыфамі магчыма азнаёміцца ў раздзелах:

Тарыфы на паслугі Інтэрнэт

«Свабодны Wi-Fi» ад Белтэлекам стаў у два разы танней

Тарыфны план без абмежаванняў па часе і трафіку для бесправаднога доступа «Свабодны Wi-Fi» цяпер – за паўцаны.

«Свабодны Wi-Fi» ад Белтэлекам гэта:

- нелімітуемы доступ да сеткі Інтэрнэт усяго за 49 800 руб. у месяц;

- сотні тысяч кропак доступа па ўсёй краіне (колькасць кропак доступа ўвесь час расце);

Новы тарыфны план без абаненцкай платы «Папаўняемая карта Wi-Fi» і святочная акцыя ад «Белтэлекам» – проста, зручна і выгадна!

Для зручнасці абанентаў «Белтэлекам» прапануе новы варыянт доступу да сеткі Інтэрнэт– «Папаўняемая карта Wi-F». Новы тарыф спалучае эканамічнасць традыцыйнай карты Wi-Fi і зручнасць пастаянна дзейнічаючых рэквізітаў доступу да сеткі.

Матэр'ялы прэс-канферэнцыі «Развіццё сувязі і ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь: вынікі і перспектывы»

Сёння, 18 лютага, у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкова Сяргея Пятровіча на тэму «Развіццё сувязі і ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь: вынікі і перспектывы".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сівадзедаў Сяргей Іванавіч, намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Гвоздзева Таццяна Мікалаеўна, кіраўніцтва аператараў сотавай сувязі.

Падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за студзень-снежань 2014 года

13 лютага прайшло паседжанне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у фармаце відэаканферэнцыі, з падключэннем абласных і раённых студый. На паседжанні абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за студзень-снежань 2014 года і задачы па выкананні прагнозных паказчыкаў 2015 года, а таксама былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў арганізацый аб выкананні бізнеспланаў развіцця. 

4 лютага адбылося паседжанне Савета дырэктароў РУП «Белтэлекам»

На паседжанні разглядаліся вынікі работы РУП «Белтэлекам» за 12 месяцаў 2014 года, пастаўлены па выкананні паказчыкаў 2015 года. Асаблівая ўвага надавалася прытрымліванню вытворча-тэхнічнай, выканаўчай і працоўнай дысцыпліны.

Па выніках работы за 2014 год РУП «Белтэлекам» забяспечыў выкананне асобных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.

«Бацькоўскі кантроль» ад byfly ахоўвае дзяцей ад 100 млн сайтаў з непажаданай інфармацыяй

Сёння– Міжнародны дзень бяспечнага Інтэрнэту. Мэтай Дня бяспечнага Інтэрнэту, традыцыйна адзначаецца ў першы аўторак лютага, з'яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў аб бяспечным выкарыстанні Інтэрнэту і Інтэрнэт-тэхналогій.

byfly ўдастоены звання «Брэнд-лідар» ў прафесійным конкурсе «БРЭНД ГОДА»

22-23-га студзеня адбыўся фінал прафесійнага конкурсу «БРЭНД ГОДА» Беларусі. Многія паспяховыя беларускія кампаніі атрымалі прэстыжную ўзнагароду за рэалізацыю сваіх маркетынгавых стратэгій, а таксама прызнанне спажыўцоў.

Сярод іх апынулася і кампанія "Белтэлекам". Наш брэнд byfly заваяваў званне «Брэнд-лідар» у Спажывецкай намінацыі ў таварнай групе «Інтэрнэт-правайдэры».

Журналіст Onliner.by задаў хвалюючыя ўсіх вэб-карыстальнікаў пытанні прадстаўнікам кіраўніцтва «Белтэлекама»

Журналіст Onliner.by задаў хвалюючыя ўсіх вэб-карыстальнікаў пытанні прадстаўнікам кіраўніцтва «Белтэлекама», каб высветліць, ад чаго ж усё-такі залежыць якасць Інтэрнэту і як нацыянальны правайдэр вырашае актуальныя праблемы. Карэспандэнту таксама атрымалася пабываць у цэнтры апрацоўкі дадзеных.

Чытаць рэпартаж