Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Прэс-цэнтр

«ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы Smart»: World of Tanks у два разы хутчэй за тыя ж грошы!


 
У рамках партнёрства з Wargaming «Белтэлекам» значна паляпшае магчымасці гульнёвых пакетаў.
Кампанія «Белтэлекам» сумесна з World of Tanks робіць падарунак аматарам гульні: з 15 жніўня ў пакетах «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы Smart» хуткасць доступу ў Інтэрнэт павялічваецца больш чым у два разы, а абаненцкая плата застанецца нязменнай. Цяпер абанентам гульнёвых пакетаў доступ у Інтэрнэт будзе прадастаўляцца на хуткасці да 75 Мбіт/с.

«Белтелеком» подключил 2-миллионного абонента GPON

2 жніўня кампанія «Белтэлекам» павіншавала 2-мільённага абанента оптавалаконнай сеткі (GPON). Ім стала Ганна Масевіч, выкладчык геаграфіі з г. Смаргоні Гродзенскай вобласці.
 
У канцы ліпеня Ганна заключыла дагавор на пакет паслуг «ЯСНА 35», каб уся сям'я магла карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі высокай якасці. Як аказалася, гэта рашэнне стала для сям'і Масевіч шчаслівым.
 

Да ўвагі абанентаў: «Белтэлекам» правядзе планавыя работы

Паважаныя абаненты!

 

У сувязі з правядзеннем планавых работ у перыяд з 22-00 31.05.2018 да 23-00 01.06.2018 абанентам РУП «Белтэлекам» будуць недаступныя наступныя сэрвісы:

  • змена тарыфнага плану, падключэнне і адключэнне паслуг;
  • папаўненне балансу;
  • актывацыя карт экспрэс-аплаты (КЭА);
  • актывацыя карт WiFi.

Магчыма таксама некарэктнае адлюстраванне балансу ў кабінеце карыстальніка і ў прыкладанні «Мой Белтэлекам».

Аб даступнасці сэрвісаў і паслуг

У сувязі з правядзеннем планавых работ у перыяд з 22-00 31.03.2018 да 23-00 01.04.2018 абанентам РУП «Белтэлекам» будуць недаступныя наступныя сэрвісы:

  1. змена тарыфнага плану, падключэнне і адключэнне паслуг;

РУП «Белтэлекам» апавяшчае абанентаў аб унясенні змяненняў у некаторыя тарыфы на паслугі

Паважаныя абаненты!

Тарыфная палітыка кампаніі «Белтэлекам» накіравана на максімальнае стрымліванне росту коштаў. Аднак пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных рашэнняў і паслуг.

У Дзень спажыўца «Белтэлекам» правядзе онлайн-кансультацыю ў сацыяльных сетках

Штогод 15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень спажыўца. У 2018 годзе ён пройдзе пад дэвізам: «Зробім лічбавыя рынкі справядлівымі і сумленнымі».

«Турбакнопка» – паслуга для абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON

Калі ўмовы вашага тарыфнага плану вас задавальняюць, але час ад часу не хапае хуткасці для хуткай запампоўкі файлаў большага аб'ёму,  прапануем вам скарыстацца паслугай «Турбакнопка».

«Белтэлекам» павялічыў максімальную суму абяцанага плацяжу

З 20.01.2018 кампанія «Белтэлекам» паляпшае сэрвіс «Абяцаны плацёж» шляхам павелічэння максімальнай сумы плацяжу з 5,5 да 10 рублёў.

У прыкладанні «Мой Белтэлекам» даступны сэрвіс «Абяцаны плацёж»

Нагадваем, што ў абанентаў РУП «Белтэлекам» ёсць магчымасць здзейсніць абяцаны плацёж у прыкладанні «Мой Белтэлекам».

 

Каб скарыстацца сэрвісам праз прыкладанне, націсніце на значок аплаты ў сваім акаўнце, сярод прапанаваных спосабаў выберыце «Абяцаны плацёж» і ўвядзіце суму да 5,5 рублёў.

 

У Новы год з «ЯСНА»: яшчэ больш Інтэрнэту без павелічэння кошту

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў РУП «Белтэлекам» дорыць абанентам пакетаў «ЯСНА» яшчэ больш якаснага нелімітаванага доступу да сеткі Інтэрнэт.