Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Прэс-цэнтр

У абанентаў «Белтэлекама» з'явілася магчымасць аплаты паслуг на сайтах кампаніі

РУП «Белтэлекам» паведамляе, што з'явілася магчымасць папаўнення асабістых рахункаў паслуг byfly ™, інтэрактыўная і эфірная ZALA, SMART ZALA, Максіфон, пакетаў паслуг з выкарыстаннем банкаўскіх плацёжных карт на сайтах www.beltelecom.by, www.zala.by, www.byfly.by
 

«Белтэлекам» падоўжыў акцыю «Рэкордны Інтэрнэт» для новых і існуючых абанентаў

Паважаныя абаненты! Інфармуем Вас аб тым, што акцыя ад byfly «Рэкордны Інтэрнэт» для фізічных асоб падоўжана да 31.05.2016.
На ўмовах акцыі «Рэкордны Інтэрнэт» новым і існуючым абанентам, фізічным асобам, якія падлучаюцца да тарыфных планаў «Рэкорд 25», «Рэкорд 50 new» і «Рэкорд 100», даецца магчымасць карыстацца паслугамі па цане папярэдняга тарыфнага плану ў шэрагу «Рэкорд» у працягу трох месяцаў.

«Белтэлекам» рэкамендуе абанентам змяніць архіўныя тарыфныя планы на актуальныя

Паважаныя абаненты! У сувязі з тым, што частка тарыфных планаў byfly перанесена ў архіў і падлягае выдаленню з білінгавай сістэмы РУП «Белтэлекам», рэкамендуем вам змяніць архіўныя тарыфныя планы на актуальныя.
Самы просты і хуткі спосаб змены тарыфнага плану - праз кабінет карыстальніка. Для таго, каб змяніць тарыфны план праз кабінет карыстальніка, неабходна зрабіць тры простых крока:

«Белтэлекам» ўдастоены звання «Мецэнат культуры Беларусі»

Адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання лаўрэатаў прэміі «Мецэнат культуры Беларусі 2015».

Па выніках 2015 года кампанія «Белтэлекам» ўдастоена гэтага ганаровага звання і адзначана дыпломам прэміі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «Мецэнат культуры Беларусі".

«Белтэлекам» запускае акцыю «Рэкордны Інтэрнэт» для новых і існуючых абанентаў

byfly запускае акцыю «Рэкордны Інтэрнэт». Скарыстацца акцыяй могуць існуючыя абаненты, падлучаныя па тэхналогіі PON, пры змене тарыфнага плана з павышэннем хуткасці, а таксама новыя абаненты, якія маюць магчымасць падключэння па тэхналогіі PON.

«Белтэлекам» уносіць змены ў тарыфы на паслугі антывіруснай абароны

У сувязі з наяўнасцю валютнага складніка (больш за 90%) у кошwt паслуг антывіруснай абароны з 10.02.2016 уносяцца змены ў адпаведныя тарыфы. Азнаёміцца ​​з новымі тарыфамі можна тут.

Паслугі антывіруснай абароны дазваляюць зрабіць карыстанне сеткай Інтэрнэт не толькі камфортным, але і бяспечным.

Для абароны персанальнага кампутара РУП «Белтэлекам» прапануе некалькі прадуктаў антывіруснай абароны вытворчасці ЗАТ «Лабараторыі Касперскага» на выбар абанента.

«Белтэлекам» запускае акцыю «Плюс Wi-Fi» для новых і існуючых абанентаў byfly

Усе новыя і існуючыя абаненты byfly, фізічныя асобы, zrbz падключаюцца або падrk.xfysz на неар[boyszтарыфныя планы лінеек «Дамасед» і «Рэкорд» маюць магчымасць скарыстацца паслугай доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-F iна тарыфным плане «Свабодны Wi-Fi» са зніжкай: першы месяц у памеры 100%, 11 наступных месяцаў - у памеры 50%.

Акцыя дзейнічае да 30.06.2016 ўключна.

18 снежня адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам»

У пятніцу, 18 снежня, з 14.00 да 15.00 генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Іванавіч Сівадзедаў правядзе «прамую тэлефонную лінію».
У гэты дзень па тэлефоне (017) 327-19-19 можна будзе задаць пытанне генеральнаму дырэктару прадпрыемства, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

Задымленне ў кабельным калектары на Нямізе

Спецыялісты РУП «Белтэлекам» прыбылі на месца задымлення ў кабельным калектары каля гандлёвага цэнтра на вул. Нямізе ў Мінску раніцай 04.12.2015 каля 7.00.

Паводле папярэдняй інфармацыі значных пашкоджанняў сеткі «Белтэлекама» няма, разам з тым адзначаецца пагаршэнне якасці некаторых паслуг для часткі абанентаў, якія пражываюць па адрасе вул. Няміга, 6 і вул. Няміга, 8. З мэтай забеспячэння аказання якасных паслуг абанентам кампаніі «Белтэлекам» у наступны момант трафік byfly, IPTV, IMS часткова накіраваны па рэзервоваму каналу.