Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Відэапартал

Printer-friendly version

Каб зрабіць ваш волны час больш захапляючым і цікавым, byfly прапануе Вашай увазе сэрвісы Відэапартала.

Цяпер Вам не прыйдзецца баразніць прасторы сеткі інтэрнэт ў пошуках цікавага фільма або тэлевізійнай праграмы – byfly ўсё сабраў для Вас у адным месцы. Відэапартал прадастаўляе Вам магчымасць на экране камп’ютара глядзець любімыя тэлевізійныя каналы, а таксама выбіраць з вялікіх каталогаў фільмы або тэлевізійныя перадачы і глядзець іх у любы зручны для Вас час.

Для прагляду відэаматэрыялаў Вам не спатрэбяцц аніякія спецыяльныя апаратныя і/або праграмныя сродкі. Дастаткова проста мець доступ да сеткі інтэрнэт з хуткасцю 1 Мбіт/с  або звыш і падпісацца на любы з сэрвісаў відэапартала ад byfly. Для гэтага Вам не абавязкова ісціў сэрвісны цэнтр “Белтэлекам”. Аформіць падпіску можна ў асабістым кабінеце карыстальніка. Перад падпіскай неабходна азнаёміцца з Парадкам аказання паслуг http://byfly.by/by/client/poryadok і агульнымі ўмовамі аказання і заказу сэрвісаў, якія прыведзены  ніжэй.

Узалежнасці ад Вашых пераваг, вы можаце выбраць любы з трох варыянтаў сэрвісаў– відэаанлім, кіно пазапыце і анлайн ТБ–або ўсе тры адначасова.

Кіно па запыце–прагляд фільмаў з аплатай за факт прагляду. Вашай  увазе прапануецца каталог самых цікавых фільмаў розных жанраў, які ўключае і  навінкі кінаіндустрыі. Скарыстаць гэту паслугу Вы зможаце ў любы момант. Заказаны Вамі фільм будзе даступны да прагляду напрацягу сутак, так што пры неабходнасці Вы зможаце прыпыніць прагляд і ўзнавіць яго ў зручны  для Вас час. Трафік інтэрнэту пры праглядзе фільма не тарыфікуецца.

 

Каб Вы змаглі ацаніць якасць прапануемых да прагляду фільмаў, byfly прапануе Вам тэставы прагляд любога выбранага Вамі фільма без збірання  аплаты. Каталог фільмаў размешчаны тут http://www.webtv.by/online-kino.html
Статыстыка праглядаў заказаных Вамі фільмаў захоўваецца ў кабінеце карыстальніка на сайце http://www.webtv.by/component/user/?task=edit
Кошт прагляду фільмаў можа вар’іравацца. Звярніце ўвагу: спісанне грашовых сродкаў з асабістага рахінку ажыццяўляецца ў момант заказу ў аб’ёме поўнага кошту прагляду выбранага фільма. Пры адмове ад праглядуспісаныя грашовыя сродкі не вяртаюцца.

Онлайн-ТБ: прагляд тэлевізійных каналаў праз сетку інтэрнэт.  Вам прапануецца да прагляду пакет з прыкладна 32 тэлевізійных каналаў розных жанраў. Трафік пры праглядзе не тарыфікуецца.
Азнаёміцца са спісам каналаў Вы можаце тут.
Каб Вы маглі вызначыць, ці задавальняе Вас якасць прагляду, byfly прапануе Вам  суткі тэставага прагляду без збірання аплаты.
Ніякага спецыяльнага праграмнага або апаратнага забеспячэння не патрабуецца, каналы праглядаюцца прама ў браўзеры, які ўстаноўлены на камп’ютары карыстальніка. Для прагляду ў браўзеры патрэбен толькі flash (спецыяльны модуль, які  ўстаноўлены ў пераважнай большасці браўзераў).
Кошт штомесячнай падпіскі на паслугу складае 30 тыс. руб. у месяц (36 тыс. руб. у месяц з ПДВ). Спісанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца з Вашага асабістага рахунку byfly штодзённа роўнымі долямі.

Калі паслуга Анлайн-ТБ Вас зацікавіла, падпісацца на яе можна ў асабістым кабінеце карыстальніка  і зарэгістраваўшыся на сайце  http://webtv.by/.

 

Тарыфы