|
1. Стварэнне сеткі Wi-Fi з прадастаўленнем абсталявання РУП "Белтэлекам".
2. Падключэнне абсталявання заказчыка да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам" па сетцы перадачы дадзеных.
Паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» незалежна ад таго, на якой сетцы яна рэалізаваная, прадугледжвае выкарыстанне індывідуальнай назвы пункта доступу (SSID) у адпаведнасці з пажаданнямі заказчыка.
Абодва варыянты паслугі на сетцы Home Wi-Fi прадугледжваюць выкарыстанне для доступу ў інтэрнэт рэквізітаў віртуальных карт. Для канчатковых карыстальнікаў доступ у інтэрнэт ажыццяўляецца з дапамогай аўтарызацыі рэквізітаў доступу («лагін-пароль»). Умовы доступу ў сетку інтэрнэт вызначаюцца ўмовамі тарыфнага плану карты.
Абодва варыянты паслугі на сетцы Сisco Wi-Fi прадугледжваюць прадастаўленне перадаплочанага Wi-Fi доступу сваім кліентам пры дапамозе партала аўтарызацыі. Доступ у інтэрнэт для канцавых карыстальнікаў ажыццяўляецца праз партал аўтарызацыі пры дапамозе сгенераванага PIN-кода, атрыманага на нумар мабільнага тэлефона.
Таксама для абодвух варыянтаў паслугі, арганізаванай на сетцы Cisco Wi-Fi, прадастаўляецца комплекс бясплатных дадатковых сэрвісаў: брэндзіраванне стартавай старонкі партала, рэдырэкт, прагляд статыстыкі карыстальнікаў, налада банераў, даданне навін на галоўную старонку партала, праца з водгукамі, генерацыя PIN-кода для злучэння з прадусталяванай хуткасцю доступу, налада часу дзеяння PIN-кода, кіраванне лакацыямі, прадастаўленне API (для ўбудавання генератара PIN у іншыя сістэмы). Магчыма прадастаўленне платных сэрвісаў: «SMS-інфармаванне», «Паказ рэкламных ролікаў».
Паслугай могуць скарыстацца юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.