Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

WiMAX

Printer-friendly version

Што такое WiMAX ?

WiMAX (Worldwide Interoperability for Microwave Access) – гэта сучасная бесправадная тэхналогія сувязі, якая дазваляе прадастаўляць паслугі шырокапалоснага доступу да сеткі інтэрнэт.
Для таго каб скарыстаць паслугу доступу да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі WiMAX , абаненту неабходна заключыць з Аператарам дагавор на паслугу, атрымаць абаненцкае ўстройства і знаходзіцца ў зоне дзеяння сеткі WiMAX . Радыус дзеяння базавай станцыі ва ўмовах гарадской забудовы складае каля 1 км.

Асноўныя перавагі WiMAX

– Прадастаўленне паслуг сувязі без наяўнасці тэлефоннай лініі;
– Прастата выкарыстання абаненцкага ўстройства;
– Магчымасць выкарыстання абсталявання WiMAX без узгаднення з адміністрацыяй арэндуемага памяшкання.

Асаблівасці доступу да сеткі інтэрнэт па WiMAX ад «Белтэлекам»

– Падключэнне да сеткі інтэрнэт у рэжыме нелімітуемага доступу (г.зн. без уліку аб’ёму прынятай/перададзенай інфармацыі за фіксаваную плату), а таксама ў рэжыме доступу з улікам трафіка;
– Даступныя цэны;
– Прадастаўленне абаненцкага абсталявання ў карыстанне на тэрмін дзеяння дагавора без збірання аплаты.

 
Важна! Карыстаючыся паслугамі доступу да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі WiMAX , неабходна помніць, што хуткасць доступу не з’яўляецца гарантаванай і можа вар’іравацца ў залежнасці ад колькасці карыстальнікаў, якія адначасова працуюць у зоне дзеяння сектара базавай станцыі.

Пры карыстанні паслугамі доступу да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі WiMAX неабходна помніць, што прыём сігналу ўнутры памяшканняў можа быць ускладнены.

ПАДРАБЯЗНЕЙ УМОВЫ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ ДОСТУПУ ДА СЕТКІ ІНТЭРНЭТ ПА ТЭХНАЛОГІІ WiMax ВЫКЛАДЗЕНЫ Ў «ПАРАДКУ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ».