Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Wi-Fi

Printer-friendly version

Што такое Wi-Fi?

Wi-Fi – гэта сучасная бесправадная тэхналогія злучэння камп’ютараў у сетку або падключэння іх да інтэрнэту.

Абрэвіятура Wi-Fi паходзіць ад англійскага «Wireless Fidelity», што значыць «бесправадная дакладнасць». Гэта назва была дадзена тэхналогіі бесправадной перадачы даных па аналогіі з тэрмінам Hi-Fi (High Fidelity), які даўно ўвайшоў ва ўжытак. У адрозненне ад звыклых кабельных сетак, у бесправадных лакальных сетках WLAN (абрэвіятура ад Wireless Local Area Network) для перадачы даных выкарыстоўваюцца высокачастотныя радыёхвалі. Сямейства стандартаў IEEE 802.11, якое разумеецца пад Wi-Fi, уключае ў сябе некалькі варыянтаў – 802.11а, 802.11b і 802.11g, кожны з якіх адрозніваецца хуткасцю перадачы даных.

З гісторыі Wi-Fi
 

Гісторыя Wi-Fi бярэ свой пачатак з канца 90-х. У 1999 годзе была завершана распрацоўка стандарту 802.11b, а ў 2000 годзе пачалі з’яўляцца першыя ўстройствы для бесправадной сувязі. Wi-Fi задумваўся як альтэрнатыва карпаратыўным кабельным сеткам – больш простая і эканамічная па выдатках тэхналогія, паколькі не патрабуе пракладкі кабелю, але не менш эфектыўная. Але магчымасці Wi-Fi значна шырэй, чым простае аб’яднанне ў сетку карпаратыўных карыстальнікаў. Таму са з’яўленнем устройстваў, якія падтрымліваюць гэту тэхналогію, з’явіліся і кропкі хуткага доступу (або «хот-споты») у грамадскіх месцах – аэрапортах, гасцініцах, кафэ і рэстаранах. Тым самым для карыстальнікаў адкрыліся новыя магчымасці: доступ у інтэрнэт без прывязкі да фіксаванага рабочага месца.

З дапамогай тэхналогіі Wi-Fi вы можаце карыстацца інтэрнэтам гэтаксама, як калі б падключаліся з дапамогай вылучанай лініі. Адзінае адрозненне – цяпер Вы не прывязаны да фіксаванага рабочага месца, а можаце свабодна перамяшчацца, не перапыняючы работу ў інтэрнэце.

З Wi-Fi вы можаце:

  • наведваць любыя вэб-сайты;
  • карыстацца электроннай поштай;
  • выкарыстоўваць ІCQ або любыя іншыя інтэрнэт-пейджары.
     

Заўвага. Юрыдычныя асобы, якія ўзялі ў арэнду кропкі доступу Wi-Fi, нясуць адказнасць за выкананне Указа Прэзідэнта ад 2010/02/01 № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт».