|
Для бесправаднога доступу да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi вам неабходна:
Спосабы доступу
Web-партал самаабслугоўвання (аўтарызацыі)
Калі вам неабходна атрымаць рэквізіты для доступу ў інтэрнэт або аўтарызавацца пад раней набытымі рэквізітамі, вы можаце скарыстацца web-парталам самабслугоўвання (аўтарызацыі) на сетцы Wi-Fi РУП «Белтэлекам» (SSID BELTELECOM). Пры дапамозе web-партала магчыма ажыццявіць пакупку рэквізітаў на нумар мабільнага тэлефона з аплатай праз банкаўскую карту.
Як працуе web-партал
Пры падключэнні да сеткі Wi-Fi і пасля ўводу http://wifi.beltelecom.by або любога іншага адраса ў радку браўзэра адчыняецца галоўная старонка web-партала самаабслугоўвання (аўтарызацыі). Пасля ўводу нумара мабільнага тэлефона і выбара пажаданага часу доступу, неабходна запоўніць форму з дадзенымі банкаўскай карты для аплаты*. Пасля правядзення аплаты на нумар мабільнага тэлефона будзе атрымана SMS паведамленне з лагінам і паролем для аўтарызацыі, а таксама спасылкай для аўтарызацыі.
* Пры выбары аплаты замовы пры дапамозе банкаўскай карты, апрацоўка плацяжу (уключаючы ўвод нумара банкаўскай карты) ажыццяўляецца ТАА «Кампанія электронных плацяжоў«АССІСТ» з выкарыстаннем праграмна-апаратнага комплекса сістэмы электронных плацяжоў ASSIST, якая прайшла міжнародную сертыфікацыю. У сістэме, якая забяспечвае бяспеку плацяжоў, выкарыстоўваюцца спецыяльныя тэхнічныя меры для перадачы канфідэнцыяльнай інфармацыі ад кліента на сервер.
Магчымыя варыянты часу доступа і кошт
Прадастаўленне доступу ў сетку інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi з выкарыстаннем перадаплочаных карт наміналам: |
60 хвілін |
180 хвілін |
600 хвілін |
1 суткі |
3 сутак |
5 сутак |
Карты Wi-Fi ад byfly выпускаюцца розных наміналаў і тыпаў доступу:
- пагадзіннага доступу: 60 хвілін; 180 хвілін, 600 хвілін;
- сутачнага доступу: на 1 суткі, 3 сутак, 5 сутак.
Для таго каб скарыстацца картай, неабходна акуратна выдаліць ахоўнае пакрыццё і ўвесці рэквізіты карыстальніка ў вакно аўтарызацыі. Пры неабходнасці вы можаце карыстацца памяткай па наладзе доступу да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi (WiFi Connection Instruction for desktop or lap-top computers).
Звяртаем Вашу ўвагу, што пры няправільным уводзе рэквізітаў карыстальніка (лагіна і пароля) тры разы, рэквізіты блакіруюцца на 10 хвілін. Па заканчэнні дадзенага часу вы можаце паспрабаваць яшчэ раз атрымаць доступ да сеткі.
Пагадзінныя і пасутачныя Карты Wi-Fi ад byfly не з'яўляюцца папаўняемымі. Гэта значыць што дзеля таго, каб працягнуць работу пасля таго, як скончыўся намінал карты, вам неабходна набыць яшчэ адну карту.
Калі Вы жадаеце карыстацца аднымі і тымі ж рэквізітамі доступу, вам падойдзе «Папаўняемая карта Wi-Fi».
«Папаўняемая карта Wi-Fi» - гэта тарыфны план без абаненцкай платы. Дае магчымасць папоўніць рахунак і карыстацца паслугай тады, калі гэта зручна. Рахунак грашовых сродкаў «не згарае». Карта папаўняецца па меры неабходнасці на якую заўгодна суму. Падключыцца да тарыфнага плана магчыма ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам».
ВАЖНА! Карыстаючыся доступам да інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi, неабходна помніць, што хуткасць доступу не з’яўляецца гарантаванай і можа вар’іравацца ў залежнасці ад колькасці карыстальнікаў, якія адначасова працуюць у кропцы доступу. Калі злучэнне ўстанавілася з хуткасцю, недастатковай для камфортнай работы (значыць, у гэты момант у кропцы доступу надта многа карыстальнікаў), мы рэкамендуем перапыніць сесію і ўстанавіць яе паўторна праз 15–20 мінут.
Набыць карту доступу ў інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi магчыма пасля прадастаўлення дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца). Продаж картак і рэгістрацыя іх пакупнікоў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Загадам Прэзідэнта РБ №60 ад 01.02.2010г. «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт».
Тэлефон кругласутачнай службы тэхнічнай падтрымкі па пытаннях работы паслугі 123.