|
Ключавым у філасофіі byfly стала слова «лёгка». Аднак нараджэнне новай маркі было зусім не лёгкім. З’яўленню byfly на свет папярэднічалі 330 дзён і начэй упартай працы, напружанай думкі і гарачых спрэчак цэлай каманды яе распрацоўшчыкаў.
Ідэя стварыць гандлёвую марку ўзнікла восенню 2005 года. Спачатку спецыялісты «Белтэлекам» вывучылі рынак інтэрнэт-паслуг Беларусі. Ацанілі плюсы і мінусы канкурэнтаў. Гэта дапамагло выявіць перавагі нашых паслуг для кліентаў.
Цяпер, ведаючы свае моцныя бакі, можна было смела прымацца за стварэнне запамінальнага вобраза. Для прасоўвання маркі быў выбраны абсалютна новы падыход. «Белтэлекам» вырашыў зрабіць адносіны са спажыўцамі максімальна лёгкімі. Дарыць адчуванне лёгкасці кліентам зусім няцяжка, калі прадастаўляеш якасныя і даступныя паслугі.
Цяжкім аказаўся выбар назвы для гандлёвай маркі. З самага пачатку да яго былі прад’яўлены строгія патрабаванні:
«Твой», «ByLink», «ProfyLink», «Неспи» – вось усяго некалькі рабочых варыянтаў назваў. Кожная з іх прайшла камп’ютарны аналіз. Аднак лідарам аказалася мужнае і кароткае слова «byfly». Інтэрпрэтаваць назву можна як «інтэрнэт-палёт», «У палёце» «інтэрнэт у Беларусі», «беларускі інтэрнэт» – залежыць ад прастораў фантазіі! У англійскай мове слова «byfly» не існуе, але пераклад яго асобных складальнікаў многім вядомы: by – доменная зона Рэспублікі Беларусь у сетцы інтэрнэт, а fly – гэта «палёт», «лятаць». Якраз блізкасць да інтэрнэту (by – байнэт, беларускі інтэрнэт) схіліла нас да выбару менавіта англійскай абрэвіятуры, зразумелай інтэрнэт-карыстальнікам.
Наступным этапам стаў пошук лагатыпа. Было неабходна знайсці ідэальнае спалучэнне колеру і графічнай выявы. Вобраз трэба было ажывіць, зрабіць больш прыкметным.
На канчатковае рашэнне паўплывалі вынікі маштабнага апытання як супрацоўнікаў «Белтэлекам», так і людзей на вуліцы. У выніку ўпэўненую перамогу атрымала наступная графічная выява:
За яе прагаласавалі 78% апытаных. У ёй прысутнічае і лёгкасць, і вытанчанасць, і дынаміка. Поўнае супадзенне з тлумачэннем самога спалучэння byfly.
Саюз аранжавага і сіняга стварае ідэальную колеравую гаму для абазначэння «халоднай» па сваёй прыродзе прадукцыі, у нашым выпадку – для інтэрнэт-паслуг. Аранжавы: жыццярадасны, імпульсіўны. Ён пачашчае пульс, стварае адчуванне дабрабыту, сведчыць аб рэалізме. Сіні надае ўнутраную моц і гармонію.
Так, крок за крокам, нараджалася новая марка byfly для паслуг шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт ад «Белтэлекам».