|
Пад гандлевай маркай byfly мы прапануем доступ да сеткі Інтэрнэт па правадных і бесправадных тэхналогіях. У галіне правадных тэхналогій самымі папулярнымі з'яўляюцца тэхналогіі ADSL і xPON. Бесправадны доступ byfly прапануе з выкарыстаннем Wi-Fi и 3G.
Перавагі byfly:
Асноўныя звесткі аб тэхналогіі ADSL
У сучасным свеце інтэрнэт ужо перастаў быць прадметам раскошы. Цяпер гэта проста зручны спосаб абмену і атрымання тэкставай, аўдыя- і відэаінфармацыі. Прычым прасторы сеткі пастаянна папаўняюцца ўсё больш ёмістымі файламі рознага фармату. І для работы з імі ўжо недастаткова хуткасці і якасці сувязі, якія прадастаўляюць мадэмы для камуціруемага доступу. Аднак карыстальнікам не варта спяшацца і выдаткоўваць сродкі на дарагія выдзеленыя каналы. Максімальна выкарыстаць магчымасці звычайнай тэлефоннай лініі дазваляе тэхналогія ADSL, якая заваявала вялікую папулярнасць у апошні час.
Тэхналогія ADSL з’явілася на сусветным рынку больш за 10 гадоў назад. Магчымасці ADSL дазваляюць забяспечыць пастаянным каналам сувязі з глабальнай сеткай не толькі дамашні камп’ютар, але і цэлы офіс, калі кампаніі патрабуецца надзейны высакахуткасны доступ у інтэрнэт па ўмераным кошце.
Абрэвіятура ADSL (Asymmetric Digital Subscriber Line) расшыфроўваецца як “асіметрычная лічбавая абаненцкая лінія”. Пад асіметрычнасцю тэхналогіі ADSL разумеецца перадача вялікіх аб’ёмаў інфармацыі да абанента (відэа, масівы даных, праграмы) і невялікіх – ад абанента (у асноўным каманды і запыты). Для арганізацыі сувязі па ADSL выкарыстоўваецца звычайная тэлефонная лінія і не патрабуецца пракладка дадатковага кабелю. Такім чынам, доступ у інтэрнэт па тэхналогіі ADSL з’яўляецца альтэрнатывай выдзеленым каналам і дазваляе істотна эканоміць.
Асноўныя звесткі пра тэхналогію xPON
Абрэвіятура PON расшыфроўваецца як «пасіўная аптычная сетка». Можна сказаць, што тэхналогія xPON з'яўляецца новым этапам эвалюцыі сеткі, бо ў адрозненне ад тэхналогіі ADSL, пры якой выкарыстоўваецца медная інфраструктура, PON рэалізуецца з выкарыстаннем аптавалаконнага кабелю шчыльнасцю па ўсей сетцы ажно да «апошняй мілі». Інакш кажучы, аптычны кабель прыходзе да абанента ў дом. гэта дазваляе пазбегнуць залежнасці якасці аказваемыз паслуг ад даўжыні абаненцкай лініі і прапанаваць абаненту значна больш высокія хуткасці перадачы дазеных чыя тыя, якія магчымв на тэхналогіі ADSL.
xPON забяспечвае не толькі высокую якасць паслуг доступу да сеткі Інтэрнэт. На базе дадзенай тэхналогіі магчыма забяспечыць аказанне комплексу сэрвісаў, у тым ліку і прагдляд відэакантэнту высокай якасці, таксама і ў фармаце HD.
РУП “Белтэлекам”, УНП 101007741, Ліцэнзія на права ажыццяўлення дзенасці ў галіне сувязі №02140/487 ад 20.08.2004.