Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Прэс-цэнтр

Акцыя «СуперВосень з СуперДамаседам»! Спяшайцеся падключыцца і ацаніць перавагі тарыфнага плана «СуперДамасед» за паўцаны

Паўгода за паўцаны – byfly падрыхтавала премную восеньскую прапанову для новых абанентаў. Усім, хто ў перыяд з 15.09.2014 па 31.10.2014 уключна падключыцца да тарыфнага плану «СуперДамасед» (доступ да Інтэрнэт на хуткасці 6 Мбіт/с), прадастаўляюцца льготныя ўмовы: 6 месяцаў з моманту падключэння да абонплаты да тарыфнага плану будзе прымяняцца зніжка ў памеры 50%. Такім чынам, кошт тарыфнага плану з улікам ПДВ складзе 99 000 рублеў у месяц.

Зніжаны кошт тарыфных планаў лінейкі «Рэкорд», прадугледжаны акцыяй «Рэкордныя ўмовы», становіцца пастаянным

«Навіна для ўсіх існуючых і новых абанентаў лінейкі «Рэкорд»: зніжаны кошт тарыфных планаў лінейкі «Рэкорд», які быў прадугледжаны акцыяй «Рэкордныя ўмовы», становіцца пастаянным і будзе дзейнічаць як для ўсіх існуючых абанентаў, так і для зноў падключаемых. Падрабязней аб тарыфных планах  высокахуткаснага нелімітуемага доступу да сеткі Інтэрнэт магчыма даведацца тут.

Да пачатку навучальнага года кампанія «Белтэлекам» павялічвае хуткасць доступу да сеткі Інтэрнэт на тарыфным плане «Школьны стандарт» на 33 %

byfly павялічвае хуткасць доступу да сеткі Інтэрнэт для агульнаадукацыйных школ на тарыфным плане «Школьны стандарт» да 3 Мбіт / с з захаваннем існуючых тарыфаў (75 000 бел. руб. без ПДВ).

«Школьны стандарт» - гэта тарыфны план пагадзіннага доступу ў сетку Інтэрнэт у фіксаваны час сутак для юрыдычных асоб (без уліку трафіку).

Тарыфны план «Школьны эканом» з 1 верасня пераносіцца ў архіў, але працягвае дзейнічаць для ўсіх абанентаў, падлучаных па 31 Жніўня 2014 года ўключна.

byfly прадстаўляе для сваіх абанентаў новую праграму павышэння хуткасці

Перайсці на наступны па хуткасці тарыфны план па цане існуючага тарыфнага плана цяпер лёгка! Для гэтага ў перыяд з 25 жніўня 2014 года па 31 снежня 2014 года дастаткова самастойна змяніць падключаны тарыфны план в кабінеце карыстальніка на новы, з вялікай хуткасцю доступа па старой цане.

Сутнасць праграмы простая: кожна з тарыфных планаў, якія трапляюць пад дзеянне праграмы, прадастаўляецца па цане папярэднягатэрмінам на адзін месяц з моманту пераходу.

«Белтэлекам» прадстаўляе новыя тарыфныя планы лінейкі «Рэкорд» і пакет паслуг «Супер Экспрэс»

Выдатная навіна! Для аматараў высокіх хуткасцяў мы распрацавалі спецыяльную прапанову!

Пры падключэнні на тарыфныя планы «Рэкорд 50», «Рэкорд 100» або на пакет паслуг «Супер Экспрэс» вы атрымліваеце магчымасць карыстацца Інтэрнэтам на хуткасці да 100 Мбіт/с па зніжаных цэнах да канца 2014 года.

Падаўжэнне акцыі «Рэкордныя ўмовы»

Добрая навіна! Атрымаць яшчэ больш высокахуткаснага Інтэрнэту, істотна эканомячы – легка, калі падключыцца да тарыфнага плану лінейкі «Рэкорд».

Акцыя «Рэкордныя ўмовы» для фізічных асоб ад byfly падоўжана да 31.08.2014.

Усе новыя абаненты byfly, фізічныя асобы, падключаныя да тарыфных планаў нелімітуемага доступу лінейкі  «Рэкорд», а таксама ўсе існуючыя абаненты, пераключаныя на дадзеныя тарыфныя планы   да 31.08.2014, атрымліваюць магчымасць карыстацца  паслугамі са зніжкай 2014 года:

Аб доступе да сацыяльнай сеткі Facebook

РУП «Белтэлекам» інфармуе карыстальнікаў аб праблеме з доступам да сацыяльнай сеткі Facebook.

Прыпыненне доступу да сацыяльнай сеткі Facebook з асобных IP-адрасоў было звязана з палітыкай бяспекі кампаніі Facebook.

у наступны час праблема блакіроўкі  IP-адрасоў знаходзіцца ў працэсе вырашэння. РУП «Белтэлекам» вядзе перамовы з прадстаўнікамі Facebook аб аднаўленні доступу да рэсурса.

 

Новая версія асабовага кабінета карыстальніка.

Паважаныя абаненты!

РУП «Белтэлекам» інфармуе пра тое, што з 1 красавіка 2014 года ўводзіцца ў камерцыйную эксплуатацыю новы асабовы кабінет карыстальніка паслуг byfly, ZALA, а таксама паслуг на базе сеткі IMS.

Новы кабінет захаваў усе функцыянальныя магчымасці папярэдняга: у ім магчыма паглядзець баланс асабовага рахунку і папоўніць яго, а таксама змяніць тарыфны план, заказаці дадатковыя паслугі і г.д.  У той жа час новы асабовы кабінет стаў больш простым і зручным для карыстальніка.

Са святам вясны!

Кампанія «Белтэлекам» шчыра віншуе ўсіх прадстаўніц дзіўнага полу, сваіх калег і партнераў – са святам 8 сакавіка!

 

 

Хацелася б сказаць Вм вялікі дзякуй, любыя жанчыны, і пажадаць Вам моцнага здароўя, святочнага настрою, здзяйснення планаў і жаданняў! Няхай у вашай душы заўседы будзе вясна: любіце і будзьце любімымі!