Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Пытанні, якія часта задаюць

Printer-friendly version

Пытанні па ўмовах падключэння

 

Ці можна пры падключэнні byfly працаваць у сетцы інтэрнэт і размаўляць па тэлефоне адначасова?
Безумоўна! Гэта адна з самых важных пераваг пры падключэнні да byfly.

Ці можна падключыць ADSL, калі тэлефон «спараны»?
У некаторых выпадках, калі дазваляе стан тэхнічных сродкаў, гэта магчыма. Для ўдакладнення магчымасці падключэння звярніцеся ў сваю службу продажу.

Ці магчыма падключэнне, калі кватэра ахоўваецца пазаведамаснай аховай (сістэма «Алеся»)?
Падключэнне магчыма. У залежнасці ад тэхнічнай магчымасці прадпрыемства сувязі ў кожным канкрэтным выпадку могуць быць прапанаваны розныя варыянты.

Калі я знаходжуся ў сетцы інтэрнэт, ці трэба дадаткова аплачваць кошт мясцовай сувязі (гарадскога званка)?
Не, дадаткова аплачваць кошт мясцовага злучэння не патрабуецца.

Ці будзе ў мяне магчымасць заблакіраваць карыстанне гэтай паслугай, ну, скажам, на месяц, паколькі я перыядычна ад’язджаю ў працяглыя камандзіроўкі за межы Рэспублікі?
Так, Вы можаце скарыстаць блакіроўку па жаданні на тэрмін 15 або 30 дзён, але не часцей, чым два разы ў год. Пры гэтым абанементная плата не налічваецца. Таксама Вы можаце скарыстаць платную блакіроўку на 15, 30 або 45 каляндарных дзён.

 

Пытанні па тарыфах

 

Якая хуткасць злучэння пры выкарыстанні тарыфаў з папярэдне аплачаным трафікам?
Пры падключэнні да пакетаў з папярэдне аплачаным трафікам хуткасць залежыць ад тэхнічнай магчымасці прадпрыемства сувязі ў кожным канкрэтным выпадку, але не перавышае 4 Мбіт/с.

Ці «згарае» ў канцы месяца ўключаны трафік?
Так, нявыкарыстаны аб’ём трафіка анулюецца і не пераходзіць на наступны месяц.

У пакетах доступу ў сетку інтэрнэт з улікам папярэдне аплачанага трафіка, напрыклад «Камфорт Лайт», я плачу толькі за трафік?
Ці мае значэнне працягласць знаходжання ў інтэрнэце? У выпадку выбару тарыфнага плана з папярэдне аплачаным трафікам, такім як «Плюс» або іншым, грошы збіраюцца толькі за спажыты трафік незалежна ад таго, колькі часу Вам спатрэбілася для гэтага.

Ці ёсць у мяне магчымасць змяніць тарыфны план, ці трэба будзе для гэтага пераафармляць дагавор?
Магчымасць змены тарыфнага плана прадугледжана. Вы можаце памяняць тарыфны план не раней, чым праз 30 дзён пасля падключэння, і пры гэтым неабходна папоўніць свой рахунак на суму, роўную абанементнай плаце па новым тарыфным плане. Для ўласна змены тарыфнага плана Вы можаце звярнуцца ў службу продажу «Белтэлекам» або зрабіць гэта самастойна ў «кабінеце карыстальніка».

 

Дадатковыя паслугі

 

Куда можна звярнуцца для атрымання кансультацыі па паслузе byfly?
Перш за ўсё – па тэлефоне 130. Або па тэлефоне і адрасе электроннай пошты, указаных у дагаворы на паслугу.

Ці збіраецца за доступ да ўнутраных рэсурсаў якая-небудзь плата?
Карыстацца ўнутранымі рэсурсамі можна як праз звычайнае злучэнне праз сетку інтэрнэт, так і па гасцявым доступе. Але пры злучэнні праз сетку інтэрнэт доступ да любога з пералічаных сервераў тарыфікуецца звычайным чынам, г.зн. адбываецца спісанне грашовых сродкаў. Для атрымання нетарыфікуемага (бясплатнага) доступу да ўнутраных рэсурсаў, неабходна наладзіць гасцявы доступ.

Да якіх інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных у ДАТА-цэнтры РУП «Белтэлекам» магчымы нетарыфікуемы доступ?
Нетарыфікуемы доступ магчымы да ўсіх інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных у ДАТА-цэнтры РУП «Белтэлекам». У якасці прыкладу можна прывесці такія рэсурсы, як www.tut.by, www.itv.by. Калі Вы не ўпэўнены, ці адкрыты нетарыфікуемы доступ да партала, які Вас цікавіць, паспрабуйце проста адкрыць яго праз гасцявое злучэнне. Калі адкрыецца – значыць, доступ магчымы, калі не – значыць, гэты рэсурс размешчаны не ў ЦАД РУП «Белтэлекам».