Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Дагавор аб прадастаўленні паслуг антывіруснай абароны

Printer-friendly version

    Наступным дагаворам Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», далей «Аператар», у асобе генеральнага дырээктара  Пятручэні Юрыя Мікалаевіча, які дзейнічае на падставе Статута, абавязваецца прадастаўляць Абанентам паслугу антывіруснай абароны на ўмовах, устаноўленых наступным Дагаворам.

        У наступным Дагаворы, калі кантэкст не патрабуе іншага, ніжэйпрыведзеныя тэрміны маюць наступныя значэнні:
    
     Абанент - грамадзянін ці індывідуалны прадпрымальнік, ці юрыдычныя асоба (за выключэннем аператараў дзяржаўных інфармацыйных сістэм), які заключыў з Аператарм Дагавор (Дадатак) на аказанне паслуг доступа да сеткі інтэрнэт альбо пакета паслуг;
Акцэпт - поўнае і безумоўнае прыняцце Абанентам умоў наступнага Дагавора шляхам прадастаўлення Абанентам адпаведнай адзнакі ў «Кабінеце карыстальніка» на сайце аператара http://www.byfly.by аб згодзе з умовамі наступнага Дагавора;
    «Кабінет карыстальніка» - інфармацыйная сістэма, прызначаная для кантролю стана асабовага рахунку, плацяжоў і кіравання паслугамі;
Праваўладальнік антывіруснага праграмнага забеспячэння - асоба, якая валодае выключным правам на антывіруснае праграмнае забеспячэнне (далей - ПЗ);
     Паслуга антывіруснай абароны (далей - Паслуга) - паслуга, якая забяспечвае на ўмовах наступнага Дагавора прадастаўленне невыключнага права на выкарыстанне ПЗ іншых вытворцаў для антывіруснай абароны персанальнага кампутара Абанента і перадачу адзінкі ПЗ абаненту пры дапамозе сеткавай інфраструктуры Аператара.
     1. Прадмет Дагавора
      1.1 У межах наступнага Дагавора Аператар прадастаўляе Абаненту Паслугу на 1 (адной) ці некалькіх абаненцкіх прыладах, у залежнасці ад тыпу выбранага ПЗ.
      1.2 Паслуга прадастаўляецца Абанентам усіх тарыфных планаў byfly,а таксама Абанентам пакетаў паслуг электрасувязі Аператара з доступам да сеткі Інтэрнэт, якія прынялі ўмовы наступнага Дагавора шляхам прыдастаўлення адпаведнай адзнакі ў «Кабінеце карыстальніка» на сайце Ааператара http://www.byfly.by, а таксама прынялі ліцэнзійнае пагадненне Праваўладальніка ПЗ.

           2. Умовы карыстання ўмовамі антывіруснай абароны

      2.1 На адзін кампутар Абаненту можа быць прадастаўлена толькі адно ПЗ антывіруснай абароны.
      2.2 Асобам, якія не аформілі ці скасавалі дагаворы на паслугі доступа да сеткі Інтэрнэт альбо пакеты паслуг, Паслуга не аказваецца.
     2.3 У выпадку атрымання на ПЗ антывіруснай абароны сэртыфіката адпаведнасці ў Нацыянальнай сістэме пацверджання адпаведнасці Рэспублікі Беларусь альбо заключэння дзяржаўнай экспертызы на адпаведнасць патрабаванням бяспекі інфармацыі, якія знаходзяцца ў тэхнічных нарматыўных прававых актах Аператар інфармуе Абанентаў адпаведнм паведамленнем на сайце http://www.byfly.by. Абанент самастойна прымае рашэнне аб выкарыстанні Паслугі ў сістэме абароны інфармацыі.

         2.4. Пры загрузцы ПЗ і абнаўленняў да яго з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт, тарыфікацыя трафіку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з умовамі адпаведнага тарыфнага плану доступу да сеткі інтэрнэт.

     2.5 Аплата Паслугі ажыццяўляецца шляхам штосутачнага спісання грашовых сродкаў з асабістага рахунку Абанента ў адпаведнасці з тарыфамі на Паслугу.
     2.6. Аплата за дату ўключэння і/або адключэння Паслугі тарыфікуецца як за поўныя суткі.
     2.7. Пры блакіроўцы паслуг доступу да сеткі інтэрнэт, незалежна ад выгляду блакіроўкі, аказанне Паслугі таксама прыпыняецца. Пры аднаўленні доступу да сеткі Інтэрнэт, доступ да Паслугі аднаўляецца.
     2.8. Усе пытанні, якія тычацца магчымасцяў і асаблівасцяў функцыянавання ПЗ, узровень антывіруснай абароны, сумяшчальнасць яго з тэхнічнымі параметрамі камп'ютара Абанента і іншыя палажэнні, з якімі Абанент згаджаецца пры ўстаноўцы ПЗ, уключаючы правілы яго выкарыстання, рэгулююцца ліцэнзійным дагаворам паміж Абанентам і Праваўладальнікам ПЗ.
     2.9. Інструкцыя па ўстаноўцы ПЗ, інфармацыя аб кошце Паслугі, а таксама Парадак аказання паслуг доступу да сеткі інтэрнэт, у якім выкладзены асноўныя ўмовы аказання Паслугі, размешчаны на сайце http://www.byfly.by
     3. Тэрмін дзеяння Дагавора
     3.1. Гэты Дагавор уступае ў сілу з моманту здзяйснення Абанентам акцэпту ў адпаведнасці з п.1.2. гэтага Дагавора.
     3.2. Абанент мае права ў любы момант спыніць дзеянне гэтага Дагавора па сваёй ініцыятыве, аформіўшы ў «Кабінеце карыстальніка» адмову ад Паслугі.
     3.3. Аператар мае права спыніць дзеянне гэтага Дагавора па сваёй ініцыятыве шляхам адпаведнага паведамлення на сайце http://www.byfly.by
     4. Асаблівыя ўмовы
     4.1. Аператар пакідае за сабой права змяняць умовы гэтага Дагавора, змяняць склад і кошт Паслугі. Інфармацыя пра такія змены публікуецца на сайце http://www.byfly.by.
     4.2. Абанент абавязаны самастойна правяраць наяўнасць змяненняў умоў гэтага Дагавора на сайце Аператара http://www.byfly.by. Працяг карыстання Паслугай пасля змены уўмоў гэтага Дагавора разглядаецца як згода Абанента з унесенымі Аператарам зменамі і дапаўненнямі.