Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Кампанія «Белтэлекам» пашырае магчымасці дзеючых пакетаў паслуг «ЯСНА» і «Сямейны»

Printer-friendly version

З 1 сакавіка 2017 года для ўсіх абанентаў лінеек пакетных прапаноў «ЯСНА» (у тым ліку «ЯСНА плюс») і «Сямейны» у склад пакета ўключаецца дадатковая паслуга тэлефоннай сувязі «Ідэнтыфікацыя лініі выклікаючага абанента» (CLIP).

Уключэнне паслугі ў пакет азначае, што яна будзе аказвацца без дадатковай аплаты. Такім чынам, для абанентаў пакетаў, у якіх дадзеная паслуга ўжо была падключана як дадатковая, спагнанне аплаты будзе спынена.

Для абанентаў, у якіх дадзеная паслуга не была падключана, яна будзе дададзеная без спагнання дадатковай платы. Даданне паслугі будзе выканана аўтаматычным чынам у бліжэйшы час.

Паслуга CLIP дазваляе ўбачыць на экране канцавой абаненцкай прылады (тэлефоннага апарата) нумар выклікаючага абанента, а таксама інфармацыю пра дату і час паступлення выкліку.

 

Для абанентаў тарыфных планаў «ЯСНА 25» і «ЯСНА 25 плюс», магчымасці пакетаў будуць пашыраны. З 1 сакавіка 2017 года абаненты гэтых пакетаў могуць выкарыстоўваць існуючыя рэквізіты стацыянарнага доступу да сеткі Інтэрнэт для бесправаднога доступу ў сетку Інтэрнэт у кропках wi-fi з іменем «BELTELECOM» або «byfly WIFI». Пры гэтым доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі wi-fi прадугледжваецца на ўмовах тарыфнага плану «Вольны Wi-Fi», г.зн. без абмежаванняў па часе і трафіку. Дадатковая аплата за карыстанне бесправадным доступам для абанентаў «ЯСНА 25» і «ЯСНА 25 плюс» спаганяцца не будзе.