Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» запускае акцыю «Рэкордны Інтэрнэт» для новых і існуючых абанентаў

Printer-friendly version

byfly запускае акцыю «Рэкордны Інтэрнэт». Скарыстацца акцыяй могуць існуючыя абаненты, падлучаныя па тэхналогіі PON, пры змене тарыфнага плана з павышэннем хуткасці, а таксама новыя абаненты, якія маюць магчымасць падключэння па тэхналогіі PON.

Падключыўшыся з 10 лютага па 31 сакавіка бягучага года да тарыфных планаў «Рэкорд 25», «Рэкорд 50 new» і «Рэкорд 100», вы зможаце карыстацца паслугамі па цане папярэдняга тарыфнага плану ў лінейцы на працягу трох месяцаў з моманту заключэння дагавора або змены тарыфнага плану . Такім чынам, зніжка складзе ад 22,9 да 48,7%.

Для таго, каб скарыстацца акцыяй, новым абанентам неабходна звярнуцца ў сэрвісныя цэнтры «Белтэлекам».

Існуючыя абаненты могуць звярнуцца ў сэрвісныя цэнтры «Белтэлекам» або скарыстацца акцыяй, не выходзячы з дому. Для таго, каб атрымаць зніжку, трэба:

1.     Зайсці ў Кабінет карыстальніка;

2.     Змяніць тарыфны план у бок павышэння хуткасці.

 

Пры змене тарыфу праз кабінет карыстальніка акцыя дадасца аўтаматычна, ніякіх дадатковых дзеянняў здзяйсняць не трэба. Для існуючых абанентаў акцыя дзейнічае ў выпадку, калі абанент пераходзіць са свайго тарыфнага плану на тарыфныя планы з павышэннем хуткасці,якія ўдзельнічаюць у акцыі. Абанентам, якія змяняюць тарыф у бок паніжэння хуткасці, а таксама абанентам, падлучаным па тэхналогіях DSL, акцыя не прадастаўляецца. Пры неабходнасці ўдакладнення тэхналогіі падлучэння звяртайцеся па тэлефоне тэхнічнай падтрымкі 123.