|
З 3 жніўня 2015 года кампанія «Белтэлекам» рэалізуе новую паслугу для юрыдычных асоб – «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi». За паўтара тыдня ў гандлёвым цэнтры «Сталіца», дзе запушчаны пілотны праект, было актывавана больш за 2000 пін-кодаў.
Па жаданні арганізацыі-заказчыка наша кампанія прадастаўляе неабходнае абсталяванне і стварае сетку Wi-Fi з індывідуальнай назвай (SSID) або падлучае існуючае ў кліента абсталяванне да сістэмы аўтарызацыі РУП «Белтэлекам», калі ў яго ўжо ёсць ўласная сетка Wi-Fi.
Пры гэтым заказчык атрымлівае доступ да партала аўтарызацыі і можа самастойна афармляць яго ў сваім фірмовым стылі.
Заказчык можа атрымаць любую неабходную колькасць лагінаў і пароляў доступу да сеткі. Рашэнне аб тым, на якіх умовах прадастаўляць кліентам доступ да сэрвісу Wi-Fi (на платнай або бясплатнай аснове), заказчык прымае самастойна.