Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» прапануе новую паслугу «SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння»

Printer-friendly version



Для максімальна камфортнага карыстання паслугамі кампаніі «Белтэлекам» мы прапануем абанентам падключыць новую паслугу «SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння».

У рамках паслугі* карыстальнікі інтэрнэту, тэлебачання, «Разумнага дома» або пакетаў паслуг могуць падключаць SMS-апавяшчэнне аб неабходнасці папоўніць баланс асабістага рахунку. Такім чынам, кліенты загадзя атрымаюць паведамленне аб набліжэнні да парога адключэння. SMS дасылаецца на названы абанентам нумар тэлефона або па змаўчанні – на нумар тэлефона, да якога прывязана прыкладанне «Мой Белтэлекам».

Абаненцкая плата за «SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння» у месяц складае 0,1 руб. Падключыць паслугу абанент можа ў прыкладанні «Мой Белтэлекам» або кабінеце карыстальніка.

*Прадастаўляецца толькі абанентам паслуг, якія тарыфікуюцца толькі з выкарыстаннем авансавага механізму аплаты.