|
Для далейшай актывізацыі росту абаненцкіх хуткасцяў доступу ў інтэрнэт «Белтэлекам» з 1 снежня 2015 года праводзіць аптымізацыю тарыфных планаў:
· на тарыфным плане «Рэкорд 10» зніжаецца хуткасць, пры захаванні заяўленай раней хуткасці прыёму/перадачы да 10/5 Мбіт/с
· на тарыфным плане «Рэкорд 15» павялічваецца хуткасць да 25 Мбіт/с без змены кошту, новая назва тарыфнага плана «Рэкорд 25»
· на тарыфным плане «Рэкорд 20» павялічваецца хуткасць да 50 Мбіт/с без змены кошту, новая назва тарыфнага плана «Рэкорд 50 new»
· тарыфны план «Рэкорд 100» застаецца без змяненняў
· тарыфныя планы «Рэкорд 5», «Рекорд 50», «Сацыяльны анлім», «Сацыяльны анлім 2», «Сацыяльны» пераносяцца ў архіў.
Такі чынам у вышэйпералічаных тарыфных планах кошт 1 Мбіт зніжаецца ад 10 да 60 працэнтаў.
Нязначна (у межах ад 5% да 10,3%) павялічваецца кошт нізкахуткасных тарыфных планаў «Дамасед», «Дамасед Класік», «Дамасед плюс», «Дамасед старт», а таксама некаторых пакетаў паслуг.
Для асобных катэгорый сацыяльна неабароненых грамадзян ўводзяцца новыя тарыфныя прапановы «Сацыяльны анлім 3» (хуткасць прыём / перадача да 3072/512 Кбіт / с) і «Сацыяльны анлім 10» (хуткасць прыём / перадача да 10 / Мбіт / с) па максімальна нізкіх коштах ,
Азнаёміцца са зменамі ў тарыфах для юрыдычных асоб і фізічных асоб можна па адпаведных спасылках:
· byfly
У цяперашні час распрацоўваюцца і ў бліжэйшы час будуць прапанаваны новыя пакетныя прапановы з улікам высакахуткасных Рэкордаў, якія ўключаюць нароўні з высакахуткасным інтэрнэтам паслугі інтэрактыўнага тэлебачання і безлімітнай тэлефаніі.
Усе ўмовы дзеючых акцыйных прапаноў застаюцца нязменнымі.
Просім нашых кліентаў звярнуць увагу на тое, што пры самастойнай змене тарыфнага плану на больш хуткасны ў сістэме самаабслугоўвання «Асабісты кабінет карыстальніка» рэкамендуем дыстанцыйна правяраць тэхнічныя параметры сеткі зьвярнуўшыся ў службу тэхнічнай падтрымкі абанентаў па нумары 123.