|
У пятніцу, 24 чэрвеня, з 14:00 да 15:00 генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Сяргей Іванавіч Сівадзедаў правядзе "прамую тэлефонную лінію».
У гэты дзень па тэлефоне (017) 327-19-19 можна будзе задаць пытанне генеральнаму дырэктару прадпрыемства, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам".
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і / або работы / вучобы.