|
Паважаныя абаненты! Нагадваем Вам, што 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з гэтым прыём плацяжоў за паслугі сувязі будзе працаваць у абмежаваным рэжыме, з падрабязнай інфармацыяй вы можаце азнаёміцца ніжэй.
Рэкамендуем загадзя і ў неабходных памерах папоўніць асабовыя рахункі паслуг для выключэння выпадкаў часовага прыпынення аказання паслуг.
больш падрабязна:
1. Плацяжы за паслугі РУП "Белтэлекам" (наяўнымі, безнаяўнымі плацяжамі як у сэрвісным цэнтры РУП "Белтэлекам", а таксама пры дапамозе АРІП, у тым ліку праз інфакіёскі і іншыя інтэрнэт-сэрвісы банкаў) будуць недаступныя з 23:00 гадзін 30 чэрвеня 2016 г. Залічэнне плацяжоў на асабовыя рахункі паслуг пачне ажыццяўляцца па завяршэнні работ па дэнамінацыі ў парадку чарговасці, не пазней 04 ліпеня 2016 г.
2. У дадзены перыяд таксама будзе адсутнічаць магчымасць ажыццяўлення плацяжу з дапамогай карт экспрэс аплаты (у тым ліку віртуальных);
3. Будзе абмежаваны доступ у сетку інтэрнэт з выкарыстаннем карт Wi-Fi (у тым ліку віртуальных) у перыяд з 23:00 гадзін 30 чэрвеня да 06:00 гадзін 01 ліпеня 2016г.
4. З 00:00 гадзін вечара 26 чэрвеня 2016 года да 00:00 гадзін 04 ліпеня 2016г. будет недаступны сэрвіс "Абяцаны плацёж» для паслуг з авансавай формай аплаты (ByFly, ZALA, Максифон, пакеты паслуг "ЯСНА10», «ЯСНА 50», «Сямейны» і пр.).