Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Запатрабаваныя паслугі ў адным пакеце: «Белтэлекам» прадстаўляе новы тарыфны план «Сямейны 4 камфорт»

Printer-friendly version
Новая прапанова ў лінейцы «Сямейны» зацікавіць абанентаў «Белтэлекам», падлучаных па тэхналогіі ADSL. Зараз у адным пакеце разам з такімі папулярнымі паслугамі, як тэлефонная сувязь, інтэрактыўнае тэлебачанне, доступ да сеткі Інтэрнэт, можна падключыць і сістэму «Разумны дом».
Новы тарыфны план «Сямейны 4 камфорт» уключае: нелімітаваны доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці да 4096/512 Кбіт / с, інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плану «ZALA: усё ўключана», неабмежаваную працягласць тэлефонных злучэнняў па сетцы «Белтэлекам», паслугу вызначэння нумару CLIP, а таксама базавы камплект паслугі «Разумны дом». Нагадаем, што паслуга «Разумны дом» дазваляе кантраляваць розныя працэсы ў доме ці офісе з дапамогай сістэмы кіраўніка абсталявання, бесправадных датчыкаў і прылад. У базавы камплект уваходзяць датчыкі адкрыцця дзвярэй, дыму і руху. Гэта выдатнае рашэнне для тых, хто шануе камфорт, бяспеку і спакой.
Да паслуг, якiя ўключаны ў пакет, абанент можа аформіць і іншыя сэрвісы (у тым ліку за дадатковую плату):

Інтэрнэт

Інтэрактыўнае тэлебачанне

Тэлефонная сувязь

Разумны дом

· Антывіруная абарона

· Бацькоўскі кантроль

· Прадастаўленне статычнага IP-адраса (групы адрасоў)

· Кіно па запыце

· Онлайн-ТБ

· Дадатковы ТБ пакет «Прэміум»

· Відэа па запыце

· Музыка па запыце

· Вірутальная кіназала

· Караоке

· Відэа па падпісцы

· Дадатковыя віды паслуг

· Музычны марафон

· Мінскі нумар

· Выхад на мабільныя і міжнародныя сеткі, даведачна-інфармацыйныя службы

· Аўдыёканферэнцыя

· Дамафонная сувязь

· Элітны нумар

· Дадатковыя датчыкі: сірэна, датчык працёку вады, датчык тэмпературы і вільготнасці, разумная разетка

· Відэакамера

 

Таксама абаненту даступная бясплатная блакіроўка пакетаў паслуг на 15 або 30 каляндарных дзён і платная блакіроўка пакетаў паслуг на 15, 30 або 45 каляндарных дзён.
Падключэнне да пакета паслуг ажыццяўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.
Атрымаць падрабязную кансультацыю і падлучыцца на тарыфны план «Сямейны 4 камфорт» можна ў сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам».