Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Прэс-цэнтр

«Турбакнопка» дазволіць павялічыць хуткасць Інтэрнэту да 100 Мбіт/с

Паважаныя абаненты! Калі ўмовы вашага тарыфнага плану вас задавальняюць, але час ад часу не хапае хуткасці для хуткага запампоўкі файлаў вялікіх аб'ёмаў, прапануем выкарыстаць паслугу «Турбакнопка».

Пасля замовы «Турбакнопкі» у абанента на пэўны час (3 або 12 гадзін) павялічваецца хуткасць да 100 Мбіт/с на прыём і да 50 Мбіт/с на перадачу. Па заканчэнні часовага перыяду, на які была замоўлена паслуга, хуткасць доступу аднаўляецца ў адпаведнасці з параметрамі тарыфнага плану кліента.

Паслуга «SMS-апавяшчэнне пра набліжэнне да парога адключэння» нагадае пра неабходнасць папоўніць баланс

Паважаныя абаненты!

 

Для максімальна камфортнага карыстання паслугамі кампаніі «Белтэлекам» мы прапануем падключыць «SMS-апавяшчэнне пра набліжэнне да парога адключэння».

РУП «Белтэлекам» пашырае лінейку пакетаў паслуг «ЯСНА» і ўносіць змены ў некаторыя тарыфы на паслугі

Кампанія «Белтэлекам» увесь час вывучае інтарэсы аўдыторыі, каб зрабіць свае прапановы максімальна камфортнымі для абанентаў. З 1 верасня 2018 года лінейка пакетаў паслуг «ЯСНА» абнаўляецца, улічваючы самыя розныя патрэбы кліентаў.
 
Такім чынам, зараз ва ўсе пакеты паслуг «ЯСНА» (акрамя "ЯСНА 10", "ЯСНА Гульнёвы" і "ЯСНА Гульнёвы SMART") будзе ўключаны доступ у грамадскія сеткі Wi-Fi з назвай «BELTELECOM» і «byfly WIFI».

«ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы Smart»: World of Tanks у два разы хутчэй за тыя ж грошы!


 
У рамках партнёрства з Wargaming «Белтэлекам» значна паляпшае магчымасці гульнёвых пакетаў.
Кампанія «Белтэлекам» сумесна з World of Tanks робіць падарунак аматарам гульні: з 15 жніўня ў пакетах «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы Smart» хуткасць доступу ў Інтэрнэт павялічваецца больш чым у два разы, а абаненцкая плата застанецца нязменнай. Цяпер абанентам гульнёвых пакетаў доступ у Інтэрнэт будзе прадастаўляцца на хуткасці да 75 Мбіт/с.

«Белтелеком» подключил 2-миллионного абонента GPON

2 жніўня кампанія «Белтэлекам» павіншавала 2-мільённага абанента оптавалаконнай сеткі (GPON). Ім стала Ганна Масевіч, выкладчык геаграфіі з г. Смаргоні Гродзенскай вобласці.
 
У канцы ліпеня Ганна заключыла дагавор на пакет паслуг «ЯСНА 35», каб уся сям'я магла карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі высокай якасці. Як аказалася, гэта рашэнне стала для сям'і Масевіч шчаслівым.
 

Да ўвагі абанентаў: «Белтэлекам» правядзе планавыя работы

Паважаныя абаненты!

 

У сувязі з правядзеннем планавых работ у перыяд з 22-00 31.05.2018 да 23-00 01.06.2018 абанентам РУП «Белтэлекам» будуць недаступныя наступныя сэрвісы:

  • змена тарыфнага плану, падключэнне і адключэнне паслуг;
  • папаўненне балансу;
  • актывацыя карт экспрэс-аплаты (КЭА);
  • актывацыя карт WiFi.

Магчыма таксама некарэктнае адлюстраванне балансу ў кабінеце карыстальніка і ў прыкладанні «Мой Белтэлекам».

Аб даступнасці сэрвісаў і паслуг

У сувязі з правядзеннем планавых работ у перыяд з 22-00 31.03.2018 да 23-00 01.04.2018 абанентам РУП «Белтэлекам» будуць недаступныя наступныя сэрвісы:

  1. змена тарыфнага плану, падключэнне і адключэнне паслуг;

РУП «Белтэлекам» апавяшчае абанентаў аб унясенні змяненняў у некаторыя тарыфы на паслугі

Паважаныя абаненты!

Тарыфная палітыка кампаніі «Белтэлекам» накіравана на максімальнае стрымліванне росту коштаў. Аднак пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных рашэнняў і паслуг.

У Дзень спажыўца «Белтэлекам» правядзе онлайн-кансультацыю ў сацыяльных сетках

Штогод 15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень спажыўца. У 2018 годзе ён пройдзе пад дэвізам: «Зробім лічбавыя рынкі справядлівымі і сумленнымі».