Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Інтэрнэт стане бяспечней: «Белтэлекам» прапаноўвае абанентам byfly антывірусныя рашэнні

Printer-friendly version

«Белтэлекам» аднаўляе праграму па ахове Інтэрнэт-карыстальнікаў і прапануе падключыцца да паслуг антывіруснай абароны з выкарыстаннем праграмных прадуктаў вытворчасці ЗАТ «Лабараторыя Касперскага» на сайце www.byfly.by.

Для аховы свайго кампутара ад шкоднасных праграм, карыстальнікам прадастаўляецца магчымасць выбара наступных антывірусных праграм на выгадных умовах:

- Kaspersky Anti-Virus (KAV) на адзін кампутар,

- Kaspersky Internet Security (KIS) на адзін і на два кампутары,

- Kaspersky Crystal на два кампутары.

Падключыць паслугі магчыма ў асабовым кабінеце карыстальніка ў закладцы «Тарыфы і паслугі». Звяртаем вашу ўвагу на тое, што для карэктнай работы антывіруснага праграмнага забеспячэння, на вашым кампутары павінен быць усталяваны толькі адзін антывірусны прадукт. Апісанне праграмных прадуктаў і патрабаванні да кампутара, неабходныя для карэктнай работы антывіруснага праграмнага забеспячэння, вы можаце знайсці тут.
            Перавагі паслуг антывіруснай абароны адт byfly:

  • Вам не патрэбна купляць дыск з антывіруснай праграмай - заказ паслугі ажыццяўляецца, не выходзячы з дому, з асабовага кабінета карыстальніка.
  • Пры дапамозе паслуг антывіруснай абароны ад byfly магчыма не клапаціцца пра тое, што тэрмін дзеяння ліцэнзіі на антывірусную праграму скончыцца: паслуга прадастаўляецца з аўтаматычным падаўжэннем і застаецца актыўнай да той пары, покуль вы не аформіце адмову ад яе.
  • Вам не патрабуецца пры замове паслугі аплачваць аднаразова кошт ліцэнзіі на доўгі тэрмін: аплата паслуг антывіруснай абароны будзе ажыццяўляцца шляхам штодзённага спісання грашовых сродкаў з вашага асабовага рахунку. Такім чынам, грашовыя сродкі будуць расходвацца толькі да той пары, покуль вы будзеце карыстацца паслугамі антывіруснай абароны. Звярніце ўвагу на тое, што падатак на дабаўленую вартасць спагняецца з усіх катэгорый абанентаў.
  • Калі ў вас узнікнуць якія-небудзь пытанні, якія датычацца карыстання паслугамі антывіруснай абароны, вы можаце звярнуцца ці ў службу тэхнічнай падтрымкі Белтэлекам па тэлефоне 123, ці ў службу тэхнічнай падтрымкі вытворцы антывіруснага ПЗ. Кантактная інфармацыя службы падтрымкі вытворцы ўказана ў раздзеле з апісаннем праграмных прадуктаў анттывіруснай абароны.

Падрабязней аб умовах і кошце паслуг антывіруснай абароны магчыма даведацца тут. Перад заказам паслугі ўважліва азнаёмцеся з парадкам аказання паслуг, дагаворам на аказанне паслуг і апісанем працэдуры ўсталявання праграмнага забеспячэння, размешчаным на сайце вытворцы http://www.kaspersky.ru/service.
Заказаць паслугі антывіруснай абароны

Дадзеная прапанова дзейнічае як для новых, так і для існуючых карыстальнікаў паслуг «Белтэлекам». Зрабіце вашу работу ў сетцы Інтэрнэт не толькі камфортнай, але і бяспечнай разам з byfly!