Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Асноўныя звесткі

Printer-friendly version
byfly ад «Белтэлекам» – усе віды шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт.

Пад гандлевай маркай byfly мы прапануем доступ да сеткі Інтэрнэт па правадных і бесправадных тэхналогіях.  У галіне правадных тэхналогій самымі папулярнымі з'яўляюцца тэхналогіі ADSL  і  xPON. Бесправадны доступ byfly прапануе з выкарыстаннем Wi-Fi и 3G.
Перавагі byfly:

  • магчымасць адначасова працаваць у сетцы інтэрнэт і весці тэлефонныя перагаворы;
  • высокая хуткасць перадачы даных, якая забяспечвае камфортную работу з вялікімі аб’ёмамі інфармацыі, у тым ліку з мультымедыйнымі файламі (лічбавае відэа);
  • пастаянны доступ у інтэрнэт без неабходнасці кожны дзень нанава ўстанаўліваць злучэнне;
  • шырокі выбар рэжымаў работы з улікам і без уліку трафіка;
  • мінімальныя затраты часу: нашы спецыялісты аператыўна апрацуюць вашу заяўку і здадуць паслугу «пад ключ» на працягу 3-х рабочых дзён;
  • прадастаўленне ў карыстанне абсталявання на тэрмін дзеяння дагавора.


Асноўныя звесткі аб тэхналогіі ADSL

У сучасным свеце інтэрнэт ужо перастаў быць прадметам раскошы. Цяпер гэта проста зручны спосаб абмену і атрымання тэкставай, аўдыя- і відэаінфармацыі. Прычым прасторы сеткі пастаянна папаўняюцца ўсё больш ёмістымі файламі рознага фармату. І для работы з імі ўжо недастаткова хуткасці і якасці сувязі, якія прадастаўляюць мадэмы для камуціруемага доступу. Аднак карыстальнікам не варта спяшацца і выдаткоўваць сродкі на дарагія выдзеленыя каналы. Максімальна выкарыстаць магчымасці звычайнай тэлефоннай лініі дазваляе тэхналогія ADSL, якая заваявала вялікую папулярнасць у апошні час.
Тэхналогія ADSL з’явілася на сусветным рынку больш за 10 гадоў назад. Магчымасці ADSL дазваляюць забяспечыць пастаянным каналам сувязі з глабальнай сеткай не толькі дамашні камп’ютар, але і цэлы офіс, калі кампаніі патрабуецца надзейны высакахуткасны доступ у інтэрнэт па ўмераным кошце.
Абрэвіятура ADSL (Asymmetric Digital Subscriber Line) расшыфроўваецца як “асіметрычная лічбавая абаненцкая лінія”. Пад асіметрычнасцю тэхналогіі ADSL разумеецца перадача вялікіх аб’ёмаў інфармацыі да абанента (відэа, масівы даных, праграмы) і невялікіх – ад абанента (у асноўным каманды і запыты). Для арганізацыі сувязі па ADSL выкарыстоўваецца звычайная тэлефонная лінія і не патрабуецца пракладка дадатковага кабелю. Такім чынам, доступ у інтэрнэт па тэхналогіі ADSL з’яўляецца альтэрнатывай выдзеленым каналам і дазваляе істотна эканоміць.

Асноўныя звесткі пра тэхналогію xPON

Абрэвіятура PON расшыфроўваецца як «пасіўная аптычная сетка». Можна сказаць, што тэхналогія xPON з'яўляецца новым этапам эвалюцыі сеткі, бо ў адрозненне ад тэхналогіі ADSL, пры якой выкарыстоўваецца медная інфраструктура, PON рэалізуецца з выкарыстаннем аптавалаконнага кабелю шчыльнасцю па ўсей сетцы ажно да «апошняй мілі». Інакш кажучы, аптычны кабель прыходзе да абанента ў дом. гэта дазваляе пазбегнуць залежнасці якасці аказваемыз паслуг ад даўжыні абаненцкай лініі і прапанаваць абаненту значна больш высокія хуткасці перадачы дазеных чыя тыя, якія магчымв на тэхналогіі ADSL.
xPON  забяспечвае не толькі высокую якасць паслуг доступу да сеткі Інтэрнэт. На базе дадзенай тэхналогіі магчыма забяспечыць аказанне комплексу сэрвісаў, у тым ліку і прагдляд відэакантэнту высокай якасці, таксама і  ў фармаце HD.

Пра ўсе тыпы бесправаднога доступу, прапануемыя ў межах брэнду byfly, вы маеце магчымасць прачытаць у адпаведных раздзелах нашага сайта:
http://www.byfly.by/by/wifi
http://www.byfly.by/by/shto-takoe-2g3g
 

РУП “Белтэлекам”, УНП 101007741, Ліцэнзія на права ажыццяўлення дзенасці ў галіне сувязі №02140/487 ад 20.08.2004. Сапраўдная па: 20.08.2019.