Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Турбакнопка

Printer-friendly version

Калі ўмовы Вашага тарыфнага плана Вас задавальняюць, але час ад часу Вам не хапае хуткасці для хуткага запампоўвання файлаў вялікіх аб'ёмаў, byfly прапануе Вам скарыстацца паслугай  «Турбакнопка».

Як яна працуе?

Заказаўшы паслугу «Турбакнопка» Вы на пэўны час (3 або 12 гадзін) павялічваеце хуткасць да 50 Мбіт/с на прыём і да 25 Мбіт/с на перадачу. Па заканчэнні часу, на які была заказана паслуга, хуткасць доступу аднавіцца ў адпаведнасці з параметрамі Вашага тарыфнага плана. Спісанне грашовых сродкаў за аказаную паслугу ажыццяўляецца адразу па факце заказа паслугі ў поўным аб'ёме.

Падрабязна ўмовы аказання паслугі выкладзены ў  Парадку аказання паслуг byfly

Актываваць паслугу «Турбакнопка» магчыма самастойна ў кабінеце карыстальніка. Паслуга даступна абанентам byfly, падключаным па тэхналогіі xPON на тарыфныя планы "Рэкорд 5", "Рэкорд 10", "Рэкорд 25", "Сацыяльны 10", а таксама на пакеты паслуг "Экспрэс", "Супер Экспрэс", лінейку пакетаў "ЯСНА", хуткасць доступу ў сетку Інтэрнэт у якіх менш за 50 Мбіт/с на прыём інфармацыі.

Тарыфы на паслугу

Уводзяцца з 1 сакавіка 2017 года

№ п/п Найменне паслуг Тарыф з улікам падатку на дабаўленую вартасць, беларускіх рублёў
10 Дадатковая паслуга перадачы дадзеных - "Турбакнопка", за паслугу:  
10.1 павелічэнне хуткасці доступу ў сетку Інтэрнэт да 50/25 Мбіт/сек (прыём/перадача) на 3 гадзін 0,71
10.2 павелічэнне хуткасці доступу ў сетку Інтэрнэт да 50/25 Мбіт/сек (прыём/перадача) на 12 гадзін 1,74