Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Пытанні, якія часта задаюць

Printer-friendly version

Пытанні па Wi-Fi

Чуў, што магчыма атрымаць рэквізіты для доступа да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi з мабільнага тэлефона. Падкажыце, якім чынам?
Адказ: Акрамя рэалізацыі карт доступа праз рознічную сетку продажу, для абанентаў сетак мабільнай сувязі СААТ "Мабільныя ТэлеСістэмы", ІП "Вэлкам" існуе магчымасць набыць аналаг карткі доступа (рэквізіты карыстальніка) пры дапамозе адпраўкі SMS паведамлення.
Пры заказе 60 хвілін доступа адпраўце SMS на кароткі нумар 9101;
Пры заказе 180 хвілін доступа адпраўце SMS на кароткі нумар 9103.
 
Якім чынам можна карыстацца доступам да сеткі Інтэрнэт у публічных месцах дзеяння Wi-Fi?
Адказ: Для таго каб карыстацца доступам да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi неабходна, па-першае, знаходзіцца ў зоне дзеяння кропкі Wi-Fi.  Па-другое, мець рэквізіты доступа, гэта значыць лагін і пароль. Для гэтага вам неабходна альбо набыць карту доступа, альбо заключыць дагавор на паслугу. Атрымаць рэквізіты доступа можна таксама праз мабільных аператараў. Інфармацыя пра тое, як гэта зрабіць, размешчана на стартавай старонцы, праз якую вы выходзіце ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi, а таксама на сайце http://www.byfly.by/wifi/wifi/.
 
Ці магчыма арганізаваць бесправадное падключэнне ў хатніх умовах?
Адказ: Калі ваш ноўтбук альбо нэтбук падтрымлівае Wi-Fi, мы можам прапанаваць вам мадэм з кропкай доступа Wi-Fi. Дадзенае абсталяванне дасць вам магчымасць карыстацца достапам да сеткі Інтэрнэт у любым месцы вашага дома. Аднак сетка Wi-Fi будзе даступна толькі ў доме (кватэры), само падключэнне будзе наладжана па тэхналогіі  ADSL, альбо па іншай правадной тэхналогіі.
 

Пытанні па тарыфах на паслугу byfly

У пакетах доступа да сеткі Інтэрнэт з улікам папярэдне аплачанага  трафіка, напрыклад "Камфорт Стандарт", я плачу грошы толькі за трафік?
Адказ: У выпадку падключэння тарыфнага плана з папярэдне аплачаным трафікам, грошы спагняюцца толькі за ўжыты трафік, не залежна ад таго, колькі часу вы знаходзіліся ў сетцы Інтэрнэт.
 
Колькі каштуе падключэнне да byfly?
Адказ: Установачная плата пры падключэнні паслугі byfly  для ўсіх дзенічаючых тарыфных планаў не спагняецца.
 
Ці "згарае" напрыканцы месяца трафік, які не быў выкарыстаны?
Адказ: Так, трафік,які не быў выкарыстаны, анулюецца і не пераходзіць на наступны месяц.
 
Якая хуткасць злучэння пры выкарыстанні тарыфаў з папярэдне аплачаным трафікам?
Адказ: Пры падключэнні да тарыфаў з папярэдне аплачаным трафікам хуткасць доступа да сеткі Інтэрнэт залежыць ад тэхнічных магчымасцей прадпрыемства сувязі ў кожным асобным выпадку, але не перавышае 4 Мбіт /с.
 
Якая хуткасць злучэння пры падключэнні да сеткі Інтэрнэт абанента WLL?
Адказ: Хуткасць доступа залежыць ад стану радыеканала і  ступені загрузкі сеткі (колькасці адначасова працуючых абанентаў). Максімальна магчымая хуткасць падключэння да сеткі Інтэрнэт можа дасягнуць 153 Кбіт/с.
 
Ці есць якія-небудзь абмежаванні ў пакетах нелімітуемага доступа (лінейка "Дамасед"), напрыклад, зніжэнне хуткасці пры дасягненні пэўнага аб'ема зрасходванага трафіка?
Адказ: Не, ніякіх абмежаванняў няма. Незалежна ад таго, які аб'ем трафіка вы зрасходуеце, хуткасць застанецца нязменнай.
 
Якім чынам спісваецца абаненцкая плата у пакетах з папярэдне аплачаным трафікам, напрыклад, лінейка "Камфорт"?
Адказ: Абонплата ўсіх пакетаў, у тым ліку з улікам трафіка, спісваецца штодзенна, роўнымі часткамі на працягу ўсяго каляндарнага перыяда, інакш кажучы месяца. Калі вы перавысіце аб'ем трафіка, які ўключаны ў пакет, то да штодзеннага спісання абанплаты дабавіцца спісанне грошай за дадатковы трафік. Спісанне грошай за трафік адбываецца паступова, па меры яго расходвання.
 
Ці існуюць тарыфы без абаненцкай платы?
Адказ: Не, тарыфаў без абаненцкай платы не існуе.
 
Падкажыце, ці магу я падключыцца да пакета "Сацыяльны", калі жыву не па месцы прапіскі?
Адказ: Падключэнне да тарыфных планаў лінейкі "Сацыяльны" ажыццяўляецца пры прад'яўленні дакументаў, падцвяржаючых  нваліднасць, магчыма заключыць не больш за 1 дагавор на аднаго Абанента, не залежна ад рэгістрацыі і месца пражывання.
 

Пытанні па умовах падключэння byfly

Ці магчыма падключыць byfly па ўстаноўленай ў меня дома таксафоннай лініі?
Адказ: Так, гэта магчыма.
 
Ці магчыма падключэнне, калі кватэра знаходзіцца на абароннай сігналізацыі?
Адказ: Падключэнне магчыма. Для гэтага выарыстоўваецца спецыяльнае абсталяванне сеткі перадачы дадзеных і аканечнае абсталяванне, якое можа прадастаўляцца на тэрмін дагаворных адносін. Альбо, пры наяўнасці дадатковай тэхнічнай магчымасці, можна пракласці альтэрнатыўны варыянт падключэння паслугі, напрыклад, арганізаваць таксафонную лінію альбо двухправадную выдзеленую  прамую сувязь.
 
Ці магчыма падключыць byfly, калі тэлефон "спараны"?
Падключэнне магчыма ў некаторых выпадках, калі дазваляе стан тэхнічных сродкаў.  Каб удакладніць магчымасць падключэння, неабходна звярнуцца ў службу продажаў "Белтэлекам" па месцы жыхарства.
 
Што такое аканечнае абсталяванне? Ці неабходна мне самому яго набываць?
Адказ: Аканечнае абсталяванне - гэта спецыяльны мадэм і сплітэр (прылада, якая раздзяляе каналы галасавога трафіка і перадачы дадзеных). Пры неабходнасці аканечнае абсталяванне прадастаўляецца абаненту на тэрмін дзеяння дагаварных адносін без спагнення дадатковай платы. Таксама аканечнае абсталяванне можна набыць самастойна (абсталяванне павінна быць сэртыфіцыравана ў Рэспубліцы Беларусь).
 
Каля тэлефон аформлен на бацьку, ці магу я падключыць byflyна сябе?
Адказ: Так, дагавор на паслугу byfly заключаецца як з абанентамі мясцовай тэлефоннай сеткі, так і з асобамі, яікя імі не з'яўляюцца (пры умове, што особа, з якой заключаецца дагавор, з'яўляецца паўналетняй).
 
Ці можна падаць заяўку на падключэнне праз Інтэрнэт?
Адказ:  Так, вы можаце пакінуць заяўку на падключэнне праз Інтэрнэт на сайце http://www.byfly.by у раздзеле "Прыем заяўкі".
 
Ад чаго залежыць наяўнасць тэхнічнай магчымасці падключэння і хуткасць доступа?
Адказ: У першую чаргу тэхнічная магчымасць прадастаўлення паслугі залежыць ад  наяўнасць свабодных портаў на абсталяванні "Белтэлекам", а таксама ад тэхнічных параметраў абаненцкай лініі.
 
Як падключыцца да byfly?
Адказ: Каб падключыцца да паслуг byfly, вам неабходна звярнуцца ў любы сэрвісны цэнтр "Белтэлекам". Фічізным асобам неабходна мець пры сабе пашпарт. Нашы спецыялісты дапамогуць вам выбраць тарыфны план, пракансультуюць па пытаннях карыстання паслугамі, аформяць дагавор і  прадаставяць неабходнае абсталяванне.
 
Ці  магчыма пры падключэнні да byfly працаваць у Інтэрнэт і размаўляць па тэлефоне адначасова?
Адказ: Так, гэта адна з галоўных пераваг пры падключэнні да byfly.
 

Пытанні па ўмовах карыстання паслугай byfly

Ці маю я магчымасць змяніць тарыфны план? Ці патрэбна для гэтага пераафармляць дагавор?
Адказ: Магчымасць змены тарыфнага плана прадугледжана. Вы маеце магчымасць змяніць тарыфна план не ранее, чым праз 30 дзен пасля: першапачатковага падключэння паслугі альбо пасля перахода на дзейничаючы тарыфны план. Змена тарыфнага плана магчыма пры дадатковыым балансе асабовага рахунка. Змяніць тарыфны вы можаце самастойна ў "Кабінеце карыстальніка"альбо пры звяртанні ў службу продажаў і падпісаніі новага бланка заказу на змену тарыфнага плана. Пры змене тарыфнага плана з павелічэннем хуткасці доступа да сеткі Інтэрнэт неабходна дадаткова ўдакладняць наяўнасць у Белтэлекам тэхнічнай магчымасці.
 
Ці налічваецца абонплата, калі на асабовым рахунку скончыліся грошы?
Адказ: Абонплата налічваецца да канца бягучага каляндарнага месяца. С пачатку новага каледнарнага месяца да моманту пагашэння ўтварыўшайся на рахунку запазычанасці абонплата не налічваецца.
 
Дзе я магу падключыць дыталізацыю статыстыкі работы ў Інтэрнэт?
Адказ: Дэталізацыю статыстыкі па сессіях выхада ў Інтэрнэт вы можаце заказаць у Кабінеце карыстальніка на сайце http://www.byfly.by у раздзеле "Аперацыі" закладка "Даставіць рахунак". Дастаўка будзе праведзена паўказанаму вамі  адрасу электроннай пошты. За заказ дэталізацыі плата не спагняецца. Статыстыка прадастаўляецца за пэўны перыяд перыяд часу, але не больш 3-х месяцаў.
 
Як перааформіць дагавор byfly? Якія дакументы патрэбны для гэтага? Дзе можна гэта зрабіць і колькі гэта каштуе?
Адказ: Для пераафармлення дагавора на byfly у выпадку змены абанента вам неабходна з дакументамі асобы звярнуцца щ службу продажащ "Белтэлекам", скасаваць дзейничаючы дагавор и заключыць новы. Плата за пераафармленне не спагняецца.
Перанос паслуги на други нумар тэлефона па иншаму адрасу адбываецца па дзейничаючаму дагавору з афармленнем новага бланка заказа паслугі (пры прад'яўленні дакументаў асобы і дакументаў, якія пацвярджаюць змену месца жыхарства).
 
Жадаю змяніць пароль на паслугу. Як хутчэй гэта зрабіць?
Адказ: Змяніць пароль вы можаце самастойна ў "Кабінеце карыстальніка" на сайце http://www.byfly.by. Для ўвахода ў "Кабінет карыстальніка" трэба ўвесці лагін  і пароль. Затым у меню "Аперацыі" выберыце раздзел "Змена пароля". У акне, якое з'явілася на экране, замест старога пароля трэба ўвесці новы. Нажміце кнопку "Змяніць". Каб пацвердзіць змену пароля нажміце "Ок".
 
Забыўся пароль. Што рабіць?
Адказ: Аднавіць ваш пароль на паслугу ў выпадку яго страты магчыма пры звяртанні ў службу продажаў "Белтэлекам". С сабой неабходна мець дакумент асобы.
 
Ці будзе ў мяне магчымасць заблакаваць паслугу, напрыклад, на месяц, таму што я перыядычны з'яжджаю ў камандыроўкі за мяжу?
Адказ: Зараз існуюць два тыпа блакіроўкі: бясплатная і платная. Бясплатная блакіроўка па жаданні абанента магчыма на тэрмін ад 15 да 30 дзен не часцей за два разы на год. Пры гэтым абаненцкая плата не налічваецца. Абавязковай ўмовай заказа паслугі з'яўляецца дадатковы баланс асабовага рахунку на дату пачатка блакіроўкі.  Каб заказць паслугу, неабходна звярнуцца з дакументамі асобы ў службу продажаў "Белтэлекам" альбо заказаць блакіроўку самастойна праз "Кабінет карыстальніка" на сайце http://www.byfly.by.
Дадаткова вы можаце заказаць платную паслугу "Блакіроўка доступа да сеткі Інтэрнэт".  Платная блакіроўка прадастаўляецца толькі з бягучай даты на 15, 30 альбо 45 каляндарных дзен. Сумарны час платнай блакіроўкі не павінен перавышаць 45 каляндарных дзен на год. Таксама абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць грашовых сродкаў, неабходных для аплаты паслугі, на вашым асабовым рахунку на дату пачатка блакіроўкі.
 
Калі дапключэнне адбываецца не с пачатку месяца, ці патрэбна плаціць абаненцкую плату за ўвесь месяц наперад цалкам?
Адказ: Так, пры падключэнні неабходна ўнесці абаненцкую плату за ўвесь месяц работы не залежна ад даты падключэння. Аднак не хвалюйцеся, ўся рэшта пераходзіць на наступны месяц.
 
Ці магчыма скачваць музыку і фільмы з гасцявых рэсурсаў byyfly?
Адказ: Вы можаце скачваць любую інфармацыю, размешчаную на гасцявых рэсурсах. Грошы за гэта не спагняюцца.
 
У якіх выпадках магчамы змена мадэма?
Адказ: Змена мадэма магчыма ў выпадку яго пяспраўнасці, альбо ў тым выпадку, калі на існуючым мадэме не магчыма падключэнне да іншых паслуг, напрыклад, да паслуг Інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. 
 
Як можна падключыць "Статычны IP-адрас" і колькі гэта каштуе?
Адказ: Паслуга "Статычны IP-адрас" прадастаўляецца абанентам, падключаным да тарыфных планаў кругласутачнага нелімііуемага доступа без уліку трафіка, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці ў Аператара. Пры прадастаўленні паслугі "Статычны IP-адрас"  спагняецца ўстановачная і абаненцкая плата за кожны прадастаўлены IP-адрас згодна з дзейнічаючым прэйскурантам на паслугі сеткі перадачы дадзеных.
 
Ці магчыма ўносіць абаненцкую плату часткамі?
Адказ: Так, вымаеце магчамасць папаўняць асабовы рахунак на любыя сумы тады, калі вам гэта зручна.
 
Падкажыце, да якой даты патрэбна аплачваць byfly? Што патрэбна называць пры аплаце?
Адказ: Фізічныя асобы аплачваюць паслугі byfly (папаўняюць асабовы рахунак) па авансавым механізме аплаты. Гэта значыць, што плаціць вы можаце ў любы зручны для вас час. Галоўнае, неабходна сачыць за тым, каб на асабовым рахунку была дадатковая рэшта, так как пры адсутнасці сродкаў на асабовым рахунку доступ да паслуг часова спыняецца. Пры аплаце неабходна назваць нумар дагавора.
 
Якім чынам аплаціць паслугу?
Фізічныя асобы могуць аплачваць паслугі наяўнымі сродкамі, пры дапамозе банкаўскіх пластыкавых картак, электроннымі грашыма, праз сістэму мабільных плацяжоў, а таксама пры дапамозе карт экспрэс-аплаты. Пры авансавай форме разліку абаненту даступны "Абяцаны плацеж". Падрабязную інфармацыю пра спосабы і месцы аплаты вы знойдзеце ў адпаведным раздзеле сайта http://www.byfly.by/by/client/pay.
 
Не паспяваю заплаціць. Што рабіць?
Адказ: Калі на вашым асабовым рахунку заканчваюцца альбо скончыліся грашовыя сродкі, і вы не маеце магчымасці заплаціць, вы можаце скарыстацца паслугай "Абяцыны плацеж". Рэгістрацыя "Абяцанага плацяжу" адбываецца праз "Кабінет карыстальніка". Максімальная сумма "Абяцанага плацяжа" складае 10000 беларускіх рублеў. Калі на працягу трох дзен з моманту заказу сэрвіса "Абяцаны плацеж" вы не пацвердзіце яго рэальнай аплатай, то сумма абяцанага плацяжа будзе спісана з вашага асабовага рахунку альбо павялічыць запазычынасць.
 
Як я магу даведацца свой баланс?
Адказ: Праверыць стан асабовага рахунку вы можаце ў "Кабінеце карыстальніка" на сайце http://www.byfly.by. "Кабінет карыстальніка" знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта. Каб увайсці ў "Кабінет карыстальніка", вам трэба ўувесці ў адпаведныя палі вашы лагін і пароль. Звяртаем увагу, што ў поле "Лагін"  уносіцца нумар вашага дагавора. У "Кабінеце карыстальніка" выберыце раздзел "Стан рахунку". У графе "Актуальны баланс" вы ўбачыце рэшту на вашым асабовым рахунку.
 
Які мінімальны тэрмін карыстання паслугай? Ці прадугледжаны штраф пры яго заўчасным растаржэнні?
Адказ: Паслуга byfly прадастаўляецца бестэрмінова. Дагавор (дадатак) вы можаце скасаваць у любы момант, пры гэтым штрафы не ўплачваюцца. Выключэннымі могуць быць умовы падключэння ў час дзеяння акцый.
 
Калі я знаходжуся ў сетцы Інтэрнэт, ці патрэбна дадаткова аплачваць кошт мясцовай сувязі (гарадскога званка)?
Адказ: Не, дадаткова аплачваць кошт злучэння не патрэбна.
 


Дадатковыя паслугі

Якім чынам можна скарыстацца паслугамі абмежавання доступа да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт?
Адказ: Паслугі абмежавання доступа прадастаўляюцца на бязвыплатнай аснове па пісьмовай заяве абанента. Для падключэння паслугі неабходна звярнуцца ў Сэрвісны цэнтр альбо службу продажаў РУП "Белтэлекам".
 
Да якіх Інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных на пляцоўках "Белтэлекам", магчыма атрымаць нетарыфіцыруемы доступ?
Адказ: Нетарыфіцыруемы доступ магчыма атрымаць да большасці Інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных у цэнтры апрацоўкі дадзеных (Data-цэнтры) "Белтэлекам". Пералік асноўных рэсурсаў вы знойдзеце тут http://www.byfly.by/by/client/res.
 
Куды можна звярнуцца, каб атрымаць кансультацыю па паслузе byfly?
Адказ: Інфармацыю па паслузе byfly вы можаце атрымаць у любой службе продажаў "Белтэлекам", задаць пытанне на сайце альбо патэлефанаваць у "Тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў" па нумары 130 (званок бясплатны).
У тым выпадку, калі паслуга ўжо падключана, мы раем звярнуцца да асобы, чый нумар і адрас электроннай пошты ўказаны ў дагаворы на паслугу.
 
Якія бясплатныя рэсурсы вы прапануеце?
Адказ: Пералік унутраных рэсурсаў  прыведзены па ссылках: http://www.byfly.by/by/client/res і http://www.byfly.by/by/client/bel-res.
 
Тэхнічныя пытанні
Як я магу самастойна настроіць Wi-Fi злучэнне?
Адказ: Настройку мадэма для Wi-Fi злучэння вы можаце выканаць самастойна або пры дапамозе трэцціх асоб, карыстаючыся FTP-рэсурсамі, размешчанымі на сайце http://www.byfly.by. Супрацоўнікі "Белтэлекам" настройку Wi-Fi злучэння не выконваюць.
 
Як падключыць другі кампьютар да Інтэрнэту?
Адказ: Настройку сайго дргугога ПК альбо лакальнай кампьютарнай сеткі вы можаце правесці толькі самастойна альбо пры дапамозе трэцціх асоб, карыстаючыся FTP-рэсурсамі, якія знаходзяцца на сайце http://www.byfly..by.
 
Падкажыце адрасы сервераў DNS, неабходных для настройкі падключэння да сеткі Інтэрнэт?
Адказ: Для г. Мінска:
упадабаны: 82.209.240.241
альтэрнатыўны: 82.209.243.241
Для Мінскай вобласці:
упадабаны: 82.209.253.2
альтэрнатыўны: 193.232.248.2
Для Брэста і Брэсцкай вобласці:
упадабаны: 82.209.195.12
альтэрнатыўны: 193.232.248.2
Для Віцебска і Віцебскай вобласці:
упадабаны: 82.209.200.16
альтэрнатыўны: 82.209.200.17
Для Гомеля і Гомельскай вобласці:
упадабаны: 82.209.213.51.
альтэрнатыўны: 193.232.248.2
Для Гродна і Гродзенскай вобласці:
упадабаны: 194.158.202.57
альтэрнатыўны: 193.232.248.2
Для Магілева і Магілеўскай вобласці:
упадабаны: 194.158.206.206
альтэрнатыўны: 194.158.206.205