|
Для бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi вам неабходна:
Спосабы доступу
Web-партал самаабслугоўвання (аўтарызацыі)
Калі вам неабходна атрымаць рэквізіты для доступа ў Інтэрнэт, або аўтарызавацца пад раней набытымі рэквізітамі, вы можаце скарыстацца web-парталам самабслугоўвання (аўтарызацыі) на сетцы Wi-Fi РУП «Белтэлекам» (SSID BELTELECOM). Пры дапамозе web-партала магчыма ажыццявіць пакупку рэквізітаў на нумар мабільнага тэлефона з аплатай праз банкаўскую карту.
Як працуе web-партал
Пры падключэнні да сеткі Wi-Fi і пасля ўводу http://wifi.beltelecom.by або любога іншага адраса ў радку браўзера адчыняецца галоўная старонка web-партала самаабслугоўвання (аўтарызацыі). Пасля ўвода нумара мабільнага тэлефона і выбара жадаемага часу доступа, неабходна запоўніць форму з дадзенымі банкаўскай карты для аплаты*. Пасля правядзення аплаты на нумар мабільнага тэлефона будзе атрымана SMS паведамленне з лагінам і паролем для аўтарызацыі, а таксама спасылкай для аўтарызацыі.
* Пры выбары аплаты заказа пры дапамозе банкаўскай карты, апрацоўка плацяжу (уключаючы ўвод нумара банкаўскай карты) ажыццяўляецца ТАА «Кампанія электронных плацяжоў«АССІСТ» з выкарыстаннем праграмна-апаратнага комплекса сістэмы электронных плацяжоў ASSIST, якая прайшла міжнародную сертыфікацыю. У сістэме, якая забяспечвае бяспеку плацяжоў, выкарыстоўваюцца спецыяльныя тэхнічныя меры для перадачы канфідэнцыяльнай інфармацыі ад кліента на сервер.
Магчымыя варыянты часу доступа і кошт
30 хвілін БЯСПЛАТНА (1 раз на працягу 24 гадзін)
Прадастаўленне доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi з выкарыстаннем перадаплочаных карт наміналам: |
60 хвілін |
180 хвілін |
600 хвілін |
1 суткі |
3 сутак |
5 сутак |
Карты Wi-Fi ад byfly выпускаюцца розных наміналаў і тыпаў доступу:
Для таго каб скарыстацца картай, неабходна акуратна выдаліць ахоўнае пакрыццё і ўвесці рэквізіты карыстальніка ў вакно аўтарызацыі. Пры неабходнасці вы можаце карыстацца памяткай па наладзе доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi (WiFi Connection Instruction for desktop or lap-top computers).
Звяртаем Вашу ўвагу, што пры няправільным уводзе рэквізітаў карыстальніка (лагіна і пароля) тры разы, рэквізіты блакуюцца на 10 хвілін. Па заканчэнні дадзенага часу вы можаце паспрабаваць яшчэ раз атрымаць доступ да сеткі.
Пагадзінныя і пасутачныя Карты Wi-Fi ад byfly не з'яўляюцца папаўняемымі. Гэта значыць што дзеля таго, каб працягнуць работу пасля таго, як скончыўся намінал карты, вам неабходна набыць яшчэ адну карту.
Калі Вы жадаеце карыстацца аднымі і тымі ж рэквізітамі доступу, вам падойдзе «Папаўняемая карта Wi-Fi».
«Папаўняемая карта Wi-Fi» - гэта тарыфны план без абаненцкай платы. Дае магчымасць папоўніць рахунак і карыстацца паслугай тады, калі гэта зручна. Рахунак грашовых сродкаў «не згарае». Карта папаўняецца па меры неабходнасці на якую заўгодна суму. Падключыцца да тарыфнага плану магчыма ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам».
ВАЖНА! Карыстаючыся доступам да Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi, неабходна помніць, што хуткасць доступу не з’яўляецца гарантаванай і можа вар’іравацца ў залежнасці ад колькасці карыстальнікаў, якія адначасова працуюць у кропцы доступу. Калі злучэнне ўстанавілася з хуткасцю, недастатковай для камфортнай работы (значыць, у гэты момант у кропцы доступу надта многа карыстальнікаў), мы рэкамендуем перапыніць сесію і ўстанавіць яе паўторна праз 15–20 мінут.
Набыць карту доступу да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi магчыма пасля прадастаўлення дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца). Продаж картак і рэгістрацыя іх пакупнікоў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Загадам Прэзідэнта РБ №60 ад 01.02.2010г. «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт».
Атрыманне рэквізітаў пры дапамозе SMS паведамлення
Акрамя рэалізацыі карт доступу праз рознічную сетку продажу, у абанентаў сетак мабільнай сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», УП «Велком» і ЗАТ «БеСТ» ёсць магчымасць набыцця аналага карткі доступу - атрыманне рэквізітаў карыстальніка шляхам адпраўкі SMS паведамленняў.
Абанентам МТС
Для атрымання лагіна і пароля дашліце пустое SMS на нумар:
9101 для атрымання доступа на 60 хвілін
9103 для атрымання доступа на 180 хвілін
9111 для атрымання доступа на 600 хвілін
9112 для атрымання доступа на 1 суткі
9113 для атрымання доступа на 3 сутак
9114 для атрымання доступа на 5 сутак
Тлефон кругласутачнай службы тэхнічнай падтрымкі па пытаннях работы паслугі: 9123 (званок платны), 8 (017) 306 48 88.
Абанентам Velcom
Для атрымання лагіна і пароля дашліце пустое SMS на нумар:
9101 для атрымання доступа на 60 хвілін
9103 для атрымання доступа на 180 хвілін
Тэлефон кругласутачнай службы тэхнічнай падтрымкі па пытаннях работы паслугі 8 (017) 306 48 88.