Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» забяспечыў тэхнічную магчымасць падключэння ўсіх беларускіх школ да сеткі Інтэрнэт

Printer-friendly version

Патрабаванне «Дзяржаўнай праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2007 - 2016 гады" ў частцы інтэрнэтызацыі навучальных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі выканана РУП «Белтэлекам» у тэрмін. На сённяшні дзень усе беларускія школы маюць тэхнічную магчымасць падключэння да сеткі Інтэрнэт. Праект павышэння даступнасці «школьнага» Інтэрнэту рэалізаваны паэтапна, работы вяліся за кошт сродкаў кампаніі «Белтэлекам».

У мэтах забеспячэння тэхнічнай магчымасці падлучэння ўсіх беларускіх школ да сеткі Інтэрнэт «Белтэлекам» ужо праклаў дадаткова звыш 700 км валаконна-аптычнай лініі сувязі да аддаленых сельскіх населеных пунктаў, дзе знаходзіліся школы.

Павышэнне даступнасці да рэсурсаў Інтэрнэту ў беларускіх адукацыйных установах - важны этап у агульным працэсе інфарматызацыі рэспублікі. Кампанія не мае намеру спыняцца на дасягнутым. Наступным крокам «Белтэлекама» на гэтым шляху стане распрацоўка спецыяльных прапаноў для школ і настаўнікаў, з мэтай аказаць ім дапамогу ў прафесійнай дзейнасці, выкарыстоўваючы перавагі сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Такім чынам, у верасні, што да пачатку бягучага навучальнага года, кампанія «Белтэлекам» павялічыла хуткасць доступу ў Інтэрнэт на тарыфным плане «Школьны стандарт» на 33%, захаваўшы пры гэтым на мінулым узроўні ошт паслугі.

У кастрычніку бягучага года «Белтэлекам» абвясціў аб старце спецыяльнай акцыі для вясковых настаўнікаў: да канца навучальнага года ім прадастаўлена зніжка 25% на тарыфныя планы лінеек «Камфорт» і «Дамосед».

Асобным важнейшым накірункам работы для РУП «Белтэлекам» стала забеспячэнне доступу да сеткі Інтэрнэт менавіта вясковых школ, бо інтэрнэтызацыя школ дазваляе забяспечыць дадатковымі магчымасцямі навучальны працэс не толькі ў гарадскіх, але і ў вясковых школах.