Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» падключыў 200-тысячнай абанента «ЯСНА»

Printer-friendly version

12 красавіка 2017 года кіраўніцтва кампаніі «Белтэлекам» ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавала 200-тысячнай абанента пакета паслуг «ЯСНА». Ім стала жыхарка горада Полацка педагог Таццяна Красько.

Таццяну і яе сям'ю павіншавалі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Сівадзедаў, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Сяргей Туромша і дырэктар Віцебскага філіяла Аляксандр Бохан.

Сяргей Сівадзедаў падкрэсліў, што падключэнне 200-тысячнага абанента - чарговы значны рубеж для кампаніі.

Ушанаванне юбілейных абанентаў стала для кампаніі добрай традыцыяй, таму і для Таццяны Красько «Белтэлекам» падрыхтаваў падарунак. На працягу года яна будзе бясплатна карыстацца пакетам паслуг «ЯСНА 50 Плюс» з дадатковымі тэматычнымі пакетамі, базавым камплектам паслугі «Разумны дом» з сямю дадатковымі датчыкамі. Гэта значыць, што ўвесь год сям'я Красько будзе мець высакахуткасны доступ у сетку Інтэрнэт (да 50 Мбіт/с); зможа глядзець лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA, у тым ліку тэлеканалы ў HD-якасці, і дадатковыя тэматычныя пакеты для ZALA IPTV: «Прэміум», «На канапе», «КІНАмікс», «Дзіцячы». У пакет «ЯСНА 50 Плюс» таксама ўключана неабмежаваная працягласць размоў па Беларусі ў сетцы «Белтэлекам». А базавы камплект паслугі «Разумны дом» з сямю дадатковымі датчыкамі забяспечыць бяспеку і камфорт пражывання ў доме.

- Для нас гэта вельмі прыемная падзея. Мы нават не меркавалі, што, пераехаўшы ў новую кватэру, атрымаем комплекс паслуг сувязі ў падарунак. Дзякуй «Белтэлекаму»! - падзялілася радасцю Таццяна Красько.