Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» прапануе кліентам скарыстацца новым мабільным прыкладаннем «Мой Белтэлекам»

Printer-friendly version

РУП «Белтэлекам» прапануе сваім кліентам скарыстацца новым мабільным прыкладаннем «Мой Белтэлекам», якое дазваляе аддалена кіраваць Вашымі паслугамі выключаючы неабходнасць звяртацца ў сэрвісныя цэнты і call-цэнтры кампаніі.

Мабільнае прыкладанне «Мой Белтэлекам» дазваляе сачыць за балансам, мяняць тарыфныя планы, а таксама ўключаць і адключаць дадатковыя паслугі, адсочваць статыстыку спажывання паслуг, папаўняць рахунак. Акрамя таго, прыкладанне мае функцыянал онлайн-падтрымкі абанентаў, які ў аператыўным рэжыме дазволіць вырашыць усе праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць  ў абанентаў. Для карыстальнікаў, якія аддаюць перавагу працы на персанальных камп'ютэрах даступная web-версія прыкладання.  

Як карыстацца прыкладаннем?
Як і любое мабільнае прыкладанне «Мой Белтэлекам» неабходна спачатку ўсталяваць на Вашу прылада. Усталяваць прыкладанне можна зручным для Вас спосабам ужо сёння з дапамогай Google Play для Android прылад і ў перспектыве на App Store для прылад з аперацыйнай сістэмай iOS.


 

Пры адкрыцці прыкладання магчыма яго выкарыстанне ў двух рэжымах: аўтарызаваным і гасцявым. Гасцявы рэжым дае абмежаваны функцыянал: азнаёміцца з навінамі, тарыфамі, размяшчэннем сэрвісных цэнтраў і кропак доступу Wi-Fi.

Для ўваходу ў аўтарызаваны рэжым неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона, на які будзе адпраўлены код аўтарызацыі. Для ўстаноўкі і працы з прыкладаннем на прыладзе павінен быць актываваны доступ у сетку Інтэрнэт.

  

Далей для налады прыкладання неабходна ажыццявіць прывязку дзеючых паслуг абанента да створанага акаўнта прыкладання. Прывязку можна выканаць двума шляхамі: шляхам уводу лагіна і пароля кожнай з паслуг або дадаць усе паслугі па нумары тэлефона (хатнім нумары тэлефона, да якога прывязаныя паслугі).

Лагін і пароль на паслугу, для першага спосабу прывязкі, можна знайсці ў аснове дагавораў ці кабінеце карыстальніка. Для другога варыянту прывязкі паслуг у дыялогавым акне неабходна ўвесці хатні нумар тэлефона і прозвішча ўладальніка, на якога зарэгістраваны тэлефон. Пры ўмове правільна ўведзенай інфармацыі на ўведзены ў поле нумар паступіць уваходны выклік ад аўтаінфарматара, які агучыць код, неабходны для ўводу ў дыялогавым акне прыкладання.

  

Пасля дадання паслуг Вы зможаце кіраваць вашымі паслугамі найбольш сучасным на сённяшні дзень спосабам. Прыкладанне дазваляе кіраваць неабмежаванай колькасцю паслуг з аднаго акаўнта, такім чынам, магчыма кіраванне паслугамі не толькі па месцы рэгістрацыі абанента, але і пры неабходнасці паслугамі, зарэгістраванымі на Вашых сваякоў.