Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Абаненты, падлучаныя па тэхналогіі GPON, могуць скарыстацца паслугай «Турба кнопка»

Printer-friendly version

Калі ўмовы Вашага тарыфнага плану Вас задавальняюць, але час ад часу Вам не хапае хуткасці для хуткай запампоўкі файлаў вялікіх аб'ёмаў, мы прапануем вам скарыстацца паслугай «Турба кнопка».

Як яна працуе?

Замовіўшы паслугу «Турба кнопка», Вы на пэўны час (3 або 12 гадзін) павялічваеце хуткасць да 50 Мбіт/с на прыём і да 25 Мбіт/с на перадачу. Па заканчэнні часовага перыяду, на які была замоўлена паслуга, хуткасць доступу адновіцца ў адпаведнасці з параметрамі Вашага тарыфнага плану. Спісанне грашовых сродкаў за аказаную паслугу ажыццяўляецца адразу па факце заказу паслугі ў поўным аб'ёме.

Актываваць паслугу «Турба кнопка» можна самастойна ў кабінеце карыстальніка.

Паслуга даступная абанентам byfly, падлучаным па тэхналогіі GPON на тарыфныя планы групы «Рэкорд» (за выключэннем тарыфных планаў «Рэкорд 50 new» і «Рэкорд 100»), Сацыяльны 10, а таксама абанентам пакетаў паслуг «ЯСНА 10», «ЯСНА 10 плюс»,«ЯСНА 25»,«ЯСНА 25 плюс»,«Экспрэс» і «Супер экспрэс».

Павелічэнне хуткасці доступу ў сетку Інтэрнэт да 50/25 Мбіт / сек на 3 гадзіны каштуе 0,71 рубля, на 12 гадзін - 1,74 рубля.