Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» плануе далейшае пашырэнне сеткі Wi-Fi

Printer-friendly version

«Белтэлекам» увесь час праводзіць работу па пашырэнні існуючай сеткі Wi-Fi. Да правядзення чэмпіяната свету па хакеі-2014 былі ўстаноўлены кропкі доступа Wi-Fi на 299 аб'ектах прыдарожнага сэрвісу, 31 пагранпераходзе, 68 аўтавакзалах і 33 ж/д вакзалах. На МКСК «Мінск-арэна» і КЗСК «Чыжоўка-арэна» устаноўлена 105 і 124 кропак доступу адпаведна.

РУП «Белтэлекам» прадастаўляе доступ да сеткі Інтэрнэт з выкарыстаннем разнастайных тэхналагічных рашэнняў, якія прапануюць усталяванне як унутраных, так і знешніх кропак доступа.

За 9 месяцаў 2014 года РУП «Белтэлекам» устанавіў 131 095 кропак доступу Wi-Fi. Усяго па Рэспубліцы Беларусь устаноўлена 280 566 кропак, з якіх 74 968 – у г. Мінску.

У 2015 годзе РУП «Белтэлекам» плануе далейшае пашырэнне сеткі Wi-Fi да 300 000 кропак у цэлым па рэспубліцы.

З картай пакрыцця Wi-Fi магчыма азнаеміцца тут.