|
Вашы дзеці карыстаюцца Інтэрнетам, і Вы жадаеце засцерагчы іх ад экстрэмізму і жорсткасці ў сетцы інтэрнэт, ад прапаганды алкаголю і наркотыкаў , а таксама ад інфармацыі для дарослых? Але як вызначыць , якія менавіта інтэрнэт-рэсурсы не варта наведваць, калі ў сетцы мільёны сайтаў?
Паслуга «Бацькоўскі кантроль» ад byfly прызначана менавіта для таго, каб абараніць вас і вашых блізкіх ад непажаданай інфармацыі.
Як гэта працуе?
Блакіроўка (фільтраванне) непажаданага кантэнту, гэта значыць змесціва інтэрнэт-рэсурсаў ажыццяўляецца сістэмай «Шпак МС», у базе якой утрымліваецца больш за 100 млн. сайтаў. База дадзеных сістэмы пастаянна папаўняецца. Для таго каб забяспечыць фільтрацыю непажаданай інфармацыі, усе сайты ў сістэме разбітыя па катэгорыях. Праверыць, да якой катэгорыі належыць той ці іншы інтэрнэт-рэсурс, можна на афіцыйным сайце сістэмы «Шпак МС» https://tools.zvelo.com.
З пералікам катэгорый сайтаў, якія падпадаюць пад фільтрацыю, можна азнаёміцца тут.
Такім чынам, калі сайт трапляе ў катэгорыю, якая ўключана ў спіс фільтрацыі, то трафік ад гэтага сайта будзе блакіравацца.
Звярніце ўвагу: даданне ці выдаленне інтэрнэт-рэсурсаў са спісаў фільтрацыі, а таксама змена катэгорыі інтэрнэт-рэсурсу сіламі РУП «Белтэлекам» не ажыццящляецца. Усё суправаджэнне сістэмы фільтрацыі ажыццяўляецца кампаніяй-уладальнікам дадзенай сістэмы.
• Паслуга «Бацькоўскі кантроль» з'яўляецца гнутка наладжвальнай: калі блакіроўка непажаданай інфармацыі патрабуецца вам не пастаянна, а час ад часу, то ў любы момант вы можаце ўключыць/адключыць паслугу па сваім меркаванні. Пры гэтым аплата будзе спаганяцца толькі за тыя перыяды (суткі), у якія вы карысталіся паслугай.
• Пры замове і адмове ад паслугі «Бацькоўскі кантроль» злучэнне з сеткай інтэрнэт перарываецца. Калі мадэм, выдадзены Вам для падключэння да сеткі інтэрнэт, знаходзіцца ў рэжыме router, паўторнае злучэнне ўсталёўваецца аўтаматычна. Калі мадэм знаходзіцца ў рэжыме bridge, Вам неабходна пасля разрыву злучэння з сеткай інтэрнэт ўсталяваць яго паўторна.
• Усталяванне злучэння з Iнтэрнэт ў аўтаматычным рэжыме (пасля ўключэння/адключэння паслугі) можа быць атрымана не імгненна, а на працягу некалькіх хвілін пасля ўключэння/адключэння паслугі.
Скарыстацца магчымасцямі паслугі бацькоўскі кантроль магчыма таксама, падключыўшыся да тарыфнага плана «Дамасед сямейны» (доступ да сеткі інтэрнэт на хуткасці 3 Мбіт/с і бацькоўскага кантролю з тарыфным планам «Лёгкі»). У межах дадзенага тарыфнага плана Вы атрымліваеце адначасова і паслугі доступу да сеткі інтэрнэт, і неабходную ахову ад непажаданай інфармацыі.
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
Нумар п/п |
Найменне паслугі
|
Перыяд аплаты
|
Тарыф з улікам падатку на даданую вартасць, рублёў
|
9
|
Фільтрацыя трафіка: “Бацькоўскі кантроль”
|
|
|
9.1
|
“Стандартны” (фільтрацыя па поўным спісе катэгорый фільтрацыі)
|
за суткі
|
0,145
|
9.2
|
“Лёгкі” (фільтрацыя па скарочаным спісе катэгорый фільтрацыі)
|
за суткі
|
0,110
|
Пры прадастаўленні паслугі «Бацькоўскі кантроль» плата спагняецца за кожныя поўныя ці няпоўныя суткі незалежна ад колькасці заказаў паслугі на працягу сутак.
Скарочаны спіс катэгорый фільтрацыі не ўключае сацыяльныя сеткі.
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
Нумар п/п |
Найменне паслугі
|
Перыяд аплаты
|
Тарыф без уліку падатку на даданую вартаць, рублёў
|
9
|
Фільтрацыя трафіка: “Бацькоўскі кантроль”
|
|
|
9.1
|
“Стандартны” (фільтрацыя па поўным спісе катэгорый фільтрацыі)
|
за суткі
|
0,116
|
9.2
|
“Лёгкі” (фільтрацыя па скарочаным спісе катэгорый фільтрацыі)
|
за суткі
|
0,088
|
Пры прадастаўленні паслугі «Бацькоўскі кантроль» плата спагняецца за кожныя поўныя ці няпоўныя суткі незалежна ад колькасці заказаў паслугі на працягу сутак.
Скарочаны спіс катэгорый фільтрацыі не ўключае сацыяльныя сеткі.