Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Як карыстацца

Printer-friendly version

Каб скарыстацца паслугамі бесправаднога доступа да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi, вам неабходна:

1. Наладзіць бесправадное злучэнне на вашым абсталяванні.

2. атрымаць рэквізіты доступу (лагін/пароль) ад byfly. Атрымаць рэквізіты доступу магчыма наступным чынам:

 

-       скарыстацца web-парталам самаабслугоўвання (аўтарызацыі)

-       набыць па прад'яўленні дакумента, які пацвярджае асобу (пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца) карту доступа ў пунктах продажу

-       заключыць дагавор на паслугі бесправаднога доступа да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi (у тым ліку на тарыфныя планы «Папаўняемая карта» і «Свабодны Wi-Fi» 

-      даслаць SMS паведамленне з мабільнага тэлефона

3. Знаходзячыся ў зоне дзеяння сеткі Wi-Fi ад byfly, скарыстацца платным доступам праз атрыманыя Вамі рэквізіты магчыма ў двух сетках: «BELTELECOM» (кропкі гэтай сеткі працуюць кругласутачна) і «byflyWIFI».

4. Для заканчэння сесіі ў сетцы Інтэрнэт по пратаколе Wi-Fi Карыстальніку неабходна націснуць кнопку «Адключыць» на партале аўтарызацыі. У адваротным выпадку магчымы працяг тарыикацыи паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт.

Звярніце ўвагу! Колькасць кропак сеткі «byflyWIFI» пастаянна змяняецца. Інфармацыю аб размяшчэнні кропак сетак «BELTELECOM» і «byflyWIFI» вы зможаце атрымаць, скарыстаўшыся картай пакрыцця.

У зоне дзеяння іншых сетак Wi-Fi, у тым ліку закрытай сеткі Wi-Fi з назвай «BELTELECOM wi-fi» платны доступ па рэквізітах ад Белтэлекам немагчымы.

 

ПАМЯТКА для карыстальніка Android OS

ПАМЯТКА для карыстальніка IOS

 

ПАМЯТКА для карыстальніка Android OS

1. Зайдзіце ў «Налады» Вашага мабільнага тэлефона і абярыце опцыю «Wi-Fi» (мал.1 і мал.2).

Мал.1

Мал.2
2. Уключыце опцыю «Wi-Fi» на Вашай прыладзе, каб зрабіць гэта неаб'одна перасунуць пераключальнік управа. Колер пераключальніка зменіцца (мал.3).

Мал.3

Мал.4
3. Націсніце на опцыю «Wi-Fi» (мал.3), адлюструецца спіс даступных сетак. У спісе, які з'явіўся, абярыце сетку «BELTELECOM» або «byfly WiFi» (мал4).

4. Падключыцеся да сеткі «BELTELECOM» або «byfly WiFi» (мал.5 і мал.6).


Мал.5

Мал.6
5. Адчыніце браўзер Вашай мабільнай прылады (мал.7), у акне, якое з'явілася, на старонцы аўтарызацыі трэба ўвесці сваі  «імя» і «пароль» (мал.8).

Мал.7

Мал.8

 

ПАМЯТКА для карыстальніка IOS

1. Зайдзіце ў «Налады» Вашага мабільнага тэлефона і абярыце оацыю «Wi-Fi» (мал1 і мал.2).

Мал.1

Мал.2
2. Уключыце опцыю  «Wi-Fi» на Вашай прыладзе, каб зрабіць гэта трэба перасунуць пераключальнік управа. Колер пераключальніка не зменіцца (мал.3).

Мал.3

Мал.4
3.Націсніце на опцыю  «Wi-Fi», адлюструецца спіс даступных сетак. У спісе, які з'явіўся, абярыце сетку «BELTELECOM» або «byfly WiFi» (мал.4).

4. Падключыцеся да сеткі «BELTELECOM» або «byfly WiFi» (мал.5). Пры падключэнні запустіцца Ваш браўзер і зарузіцца старонка аўтарызацыі. У акне, якое з'явілася, трэба ўвесці свае «імя» і «пароль» (мал.6).

Мал.5

Мал.6