Кабiнет карыстальнiка.
@beltel.by
Кабiнет карыстальнiка карткi Wi-Fi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

У Новы год з «ЯСНА»: яшчэ больш Інтэрнэту без павелічэння кошту

Printer-friendly version

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў РУП «Белтэлекам» дорыць абанентам пакетаў «ЯСНА» яшчэ больш якаснага нелімітаванага доступу да сеткі Інтэрнэт.

З 22 снежня 2017 года ў пакетах паслуг «ЯСНА 25», «ЯСНА 25 плюс», «ЯСНА 50» і «ЯСНА 50 плюс» павялічваецца хуткасць доступу да сеткі Інтэрнэт без змянення кошту. Цяпер у рамках існуючай цаны для абанентаў пакетаў «ЯСНА 25», «ЯСНА 25 плюс» доступ да сеткі Інтэрнэт будзе прадастаўляцца  на хуткасці 35/17,5 Мбіт/с, а для абанентаў «ЯСНА 50» і «ЯСНА 50 плюс" - на хуткасці 75/37,5 Мбіт/с.

Пры гэтым указаная хуткасць забяспечваецца на працягу ўсяго перыяду аказання паслугі, незалежна ад аб'ёму прынятага і перададзенага трафіку.

Адпаведным чынам змяняюцца назвы пакетаў:

«ЯСНА 25» і «ЯСНА 25 плюс» будуць перайменаваныя ў «ЯСНА 35» і «ЯСНА 35 плюс» адпаведна;

«ЯСНА 50» і «ЯСНА 50 плюс» будуць перайменаваныя ў «ЯСНА 75» і «ЯСНА 75 плюс» адпаведна;

Іншыя ўмовы аказання паслуг у складзе пакетаў «ЯСНА» застаюцца нязменнымі.

Пакеты паслуг «ЯСНА 10» і «ЯСНА 10 плюс» з 22.12.2017 г. пераносяцца ў архіў, але захоўваюць сваё дзеянне для раней падлучаных абанентаў.

Нагадваем, што ў склад пакетаў «ЯСНА» акрамя высакахуткаснага доступу да сеткі Інтэрнэт уключаны таксама паслугі тэлебачання і паслугі стацыянарнай тэлефоннай сувязі на ўмовах неабмежаванай колькасці і часу злучэнняў па сетцы РУП "Белтэлекам".

Да ўвагі абанентаў, падлучаных па тэхналогіі VDSL! Павелічэнне хуткасці на тарыфных планах «ЯСНА 25» і «ЯСНА 50» будзе праводзіцца паэтапна. Арыенціровачны тэрмін завяршэння работ па павелічэнні хуткасці для ўсіх абанентаў - 31.12.2017.